Леанід Жытковіч (, Смаргонь — , Торунь, Польшча) — беларуска-польскі гісторык.
Паходзіў з настаўніцкай сям’і. У 1925—29 гадах вучыўся ў гімназіі імя Адама Міцкевіча ў Вільні. Навучаўся ў Віленскім універсітэце імя Стэфана Баторыя, у 1933 атрымаў ступень магістра (тэма працы — «Разбурэнне абарончых муроў Вільні ў 1799—1805 гадах»). Настаўнікамі Жытковіча былі Станіслаў Касцялкоўскі і Януш Івашкевіч. З 1934 года займаў пасаду сакратара рэдакцыі «Атэнэума Віленскага», а ў 1935 годзе стаў валанцёрам-асістэнтам гістарычнага семінара УСБ.
У кастрычніку 1938 года па стыпендыі паехаў у Парыж, дзе наведваў лекцыі ў Сарбоне і Каледж дэ Франс, а таксама збіраў матэрыялы пра сувязь паміж паўстаннем Касцюшкі і рэвалюцыйнай Францыяй у Нацыянальным архіве і архіве Міністэрства замежных спраў.
Пасля абароны доктарскай працы на тэму «Польшча і Літва ў 1794 годзе» (кіраўнік працы — прафесар Януш Івашкевіч) з 1938 года працаваў ва ўніверсітэце Стэфана Баторыя асістэнтам. З 1940 працаваў у бібліятэцы польскага аддзела Інстытута літуаністыкі, у 1941 і 1944—45 — навуковы супрацоўнік архіва Літоўскай ССР. Падчас нацысцкай акупацыі Вільні працаваў рэпетытарам і фізічна. У 1945 разам з сям’ёй выехаў у Польшчу.
З 11 чэрвеня 1945 пачаў працаваць у гарадской бібліятэцы Торуні з мэтай яе адаптацыі пад універсітэцкую бібліятэку. У 1946 годзе ён актыўна ўдзельнічаў у перамяшчэнні так званых «забяспечаных кніжных калекцый» з былых Усходняй Прусіі і Заходняй Памераніі ў Торунь. З паездкі ў Пэнзін (каля Старгарда Шчэцінскага) прывёз знакамітую карту Памеранскага герцагства 1618 года, складзеную нямецкім картографам Э. Любінусам.
1 кастрычніка 1945 года быў прыняты на пасаду асістэнта на факультэт гуманітарных навук Універсітэта Мікалая Каперніка.
17 сакавіка 1947 года пры дапамозе Генрыка Лаўмянскага атрымаў хабілітацыю на факультэце гуманітарных навук Познаньскага ўніверсітэта на падставе працы «Урад Рэпніна ў Літве ў 1794—1797 гадах», якая была апублікавана ў 1938 годзе.
Палітычны ціск на кіраўніцтва Універсітэта Мікалая Каперніка прывёў да яго звальнення з выкладчыцкай дзейнасці і пераводу на пасаду кіраўніка архіва Універсітэта Мікалая Каперніка. Ён быў яго арганізатарам, дырэктарам і да 1953 года адзіным супрацоўнікам. У 1955 годзе быў прызначаны загадчыкам кафедры новай польскай гісторыі, а праз тры гады абраны дэканам гуманітарнага факультэта Універсітэта Мікалая Каперніка.
1 студзеня 1953 года быў прыняты на працу ў Інстытут гісторыі Польскай акадэміі навук, з 1 сакавіка 1962 года гэта стала адзіным яго месцам працы. У Інстытуце супрацоўнічаў з прафесарам Генрыкам Лаўмянскім над рэдагаваннем першага тома «Гісторыі Польшчы» і быў членам каманды па публікацыі крыніц. У 1954 годзе яму было прысвоена званне дацэнта. У 1971 годзе атрымаў званне прафесара. Ад імя Інстытута быў сустаршынёй Польска-балгарскай гістарычнай камісіі. Выйшаў на пенсію ў 1980 годзе.
Даследаваў гісторыю ВКЛ XVIII ст., паўстанне 1794 года, праблемы сацыяльна-эканамічных адносін у Польшчы і Рэчы Паспалітай.
Праз праваслаўнае і памежнае выхаванне і навучанне Жытковіч можа быць залічаны ў другое пакаленне «Беларускай школы аграрнай гісторыі» («Agraria AlbaRuthenia», AgrariaAR, AAR): 1-е — Платон Жуковіч, Васіль Сямеўскі; 2-е — Уладзімір Пічэта, Канстанцін Кернажыцкі, іншыя; 3-е — Павел Казлоўскі, Васіль Мялешка, Мікалай Улашчык ды інш.; 4-е — Уладзімір Сосна, Яўген Анішчанка і інш.
Пахаваны ў праваслаўнай частцы могілак святога Ежы ў Торуні.
Асноўныя навуковыя працы Леаніда Жытковіча Zburzenie murów obronnych Wilna (1799—1805), Wilno: Magistrat m. Wilna 1933. Stosunki skarbowe W. Ks. Litewskiego w dobie insurekcji Kościuszkowskiej, Wilno 1935. Sfałszowana instrukcja Katarzyny II z r. 1794, Wilno 1936. Litwa i Korona w r. 1794, Wilno 1937. Ze stosunków Jasińskiego z Konfederacją Targowicką, Wilno 1938. Revisio bonorum episcopatus Wladislaviensis facta a. 1598 = Inwentarz dóbr stołowych biskupstwa włocławskiego, Toruń: Wydawnictwo Naukowe 1951. Revisio bonorum episcopatus Wladislaviensis facta a. 1582 = Inwentarz dóbr stołowych biskupstwa włocławskiego z roku 1582, t. 2, wyd. Leonid Żytkowicz, Toruń: Towarzystwo Naukowe 1953. Uwagi o gospodarstwie chłopskim w dobrach kościelnych w XVI wieku, 1955. Inwentarze dóbr stołowych biskupstwa włocławskiego z XVII w., Toruń: Państwowe Wydawnictwo Naukowe 1957. Struktura dochodu pańskiego w końcu XVIII w.: dobra Janów biskupstwa łuckiego, Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe 1958. W sprawie wydawania suplik chłopskich jako źródła do dziejów wsi, 1958. Г. Ловмяньский, Л. Житкович. История СССР в историографии народной Польши // История СССР, 1960, № 1, с. 207—222. Studia nad gospodarstwem wiejskim w dobrach kościelnych XVI w., Warszawa: PWN 1962. Chłopi na Białorusi i Litwie w drugiej połowie XVIII w., 1963. Badania nad gospodarką chłopską w królewszczyznach mazowieckich w XVI i początku XVII w., 1964. Production et productivité de l'économie agricole en Pologne aux XVIe-XVIIIe siècles, Hague: Mouton 1965. Rozvoj zemědělství v českých zemích a v Polsku v XVI., a na počátku XVII. stoleti, Praha: Československá Akademie Vĕd 1966. Produkcja gospodarstwa chlopskiego w Polsce w końcu XVI i I. poł. XVII w. = La production cerealiere des exploitations paysannes en Pologne a la fin du XVIe et en XVIIe s., Praha: Ustav Vědeckotechnických Informací Ministerstva Zemědělství 1967. Z badań węgierskich nad gospodarstwem chłopskim w XVI i XVII wieku: (Zs. Kirilly i István N. Kiss: «Production de céréales et exploitations paysannes en Hongrie aux XVI et XVII siècles» — «Annales, Économies, Sociétés, Civilisations» t. 23 nr 6 s. 1211—1236), Warszawa 1969. Produkcja i handel zbożem w dobrach Lubomirskich w drugiej połowie XVII i pierwszej połowie XVIII wieku: sprawa źródeł i metody: (w związku z pracą A. Homeckiego, Produkcja i handel zbożowy w latyfundiach Lubomirskich w drugiej połowie XVII i pierwszej XVIII wieku, 1972). Lustracje dóbr królewskich XVI—XVIII wieku: geneza i realizacja wydawnictwa, 1973. Powstanie i rozwój czyflików w krajach bałkańskich pod panowaniem tureckim, Poznań 1974. W sprawie badań porównawczych nad genezą i rozwojem folwarku pańszczyźnianego, Warszawa 1974. Kilka uwag o handlu zewnętrznym Wielkiego Księstwa Litewskiego w ostatnich latach Rzeczypospolitej, 1976. Urodzaje i ceny zbóż w Brabancji i Flandrii w XV w. a import z krajów bałtyckich: (uwagi polemiczne), 1978. Directions of agrarian development in South-Eastern Europe in 16th-18th centuries, transl. by Krystyna Kęplicz, 1981. Proprietà contadina e proprietà signorile in Polonia dal XVI secolo alla metà del XVIII, Pàtron: Università degli Studi di Parma 1981. Próby regulacji pańszczyzny w Polsce w latach 1477—1520, 1984. Wileński Oddział Polskiego Towarzystwa Historycznego 1925—1939, Toruń 1986. Z dziejów gospodarki czynszowej na Żmudzi w XVI—XVIII wieku: rzekoma reforma ekonomii szawelskiej w 1640 roku, Lublin 1987. Wokół Antoniego Tyzenhauza: 1765—1780, Toruń 1974. W związku z publikacją XVII- i XVIII-wiecznych testamentów z archiwum benedyktynek wileńskich, 1989. Moje spotkania z Profesorem Łowmiańskim, [w:] Profesor Henryk Łowmiański — życie i dzieło. Materiały z sesji naukowej poświęconej dziesiątej rocznicy śmierci Uczonego (Poznań 7-8 X 1994 r.), pod red. Artura Kijasa i Krzysztofa Pietkiewicza, Poznań: Instytut Historii UAM 1995, s. 193—222. Moje wspomnienia o profesorach historii Uniwersytetu Stefana Batorego, [w:] Z dziejów Almae Matris Vilnensis. Księga pamiątkowa ku czci 400-lecia założenia i 75-lecia wskrzeszenia Uniwersytetu Wileńskiego, red. nauk. Ludwik Piechnik, Kazimierz Puchowski, oprac. L. Piechnik, Małgorzata Puchowska, K. Puchowski, Kraków: WAM 1996, s. 61-64.
Крыніцы
Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы