(TNSC) — найбуйнейшы ракетна-пускавы комплекс Японіі, агульнай плошчай каля 9,7 квадратных кіламетраў. Ён размешчаны на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Танегасімы, вострава прыблізна ў 40 км на поўдзень ад Кюсю. Ён быў створаны ў 1969 годзе, разам з Нацыянальным агенцтвам касмічных распрацовак Японіі (NASDA). Цяпер ім кіруе JAXA.
Да дзейнасці TNSC адносіцца зборка, выпрабаванне, запуск і кантроль за спадарожнікамі, а таксама выпрабаванне ракетных рухавікоў.
У той час як многія падобныя аб'екты па ўсім свеце знаходзяцца на плоскай адкрытай мясцовасці, касмічны цэнтр Танегасіма знаходзіцца сярод красачных зялёных гор, а стартавы комплекс акружаны каралавымі рыфамі. Паколькі ён пабудаваны каля ўскрайку мыса, яго часам называюць «самай прыгожай ракетнай базай на свеце»
Аб’екты Асноўныя мясцовыя аб’екты ўключаюць:
Стартавы комплекс Ёсінобу Будынак зборкі ракет (VAB) Другі корпус выпрабавання і мантажну касмічных апаратаў Цэнтр кіравання палігонам Такэсакі
Гэтыя аб’екты выкарыстоўваюцца для выканання аперацый ад зборкі ракет-носьбітаў, тэхнічнага абслугоўвання, інспекцый, канчатковых праверак спадарожнікаў, загрузкі спадарожнікаў на ракеты-носьбіты, запускаў ракет і кантролю за ракетамі-носьбітамі пасля запуску. TNSC адыгрывае ключавую ролю ў запусках спадарожнікаў сярод касмічнай інфраструктуры Японіі.
Арбітальныя запускі адбываюцца са стартавага комплексу Ёсінобу, з двух стартавых пляцовак:
LP-1 (Запускі N-I і H-IIA) знаходзіцца ў ; LP-2 (Запускі H-IIB і H-3) знаходзіцца ў .
Рухавік першай ступені H-IIA, LE-7A, выпрабоўваўся на выпрабавальным стэндзе Ёсінобу. Маюцца дапаможныя будынкі для зборкі новых касмічных апаратаў, а таксама для радыёлакацыйнага і аптычнага суправаджэння запускаемых ракет.
Старэйшы стартавы комплекс Осакі (месціўся ў ) быў закрыты ў 1992 годзе. Там распрацоўвалі і запускалі ракеты-носьбіты N-I, N-II і H-I.
Музей касмічнай навукі і тэхнікі знаходзіцца побач з TNSC. Ён прапануе глыбокі погляд на гісторыю касмічных тэхналогій у Японіі. Хаця большасць выстаў і на японскай мове, даступныя турыстычныя брашуры на англійскай мове.
Зноскі
Катэгорыя:Касмадромы