Капліца Трох Свяціцелей — частка комлекса Успенскай царквы ў Львове, помнік архітэктуры.
У архітэктуры капліцы перапляліся традыцыі народнай і рэнесанснай архітэктуры.
Гісторыя
Капліца была пабудавана архітэктарам Андрэем Падлесным у 1578—1591 гг. на сродкі львоўскага купца Канстанціна Карнякта. Пасля пажару ў 1671 годзе была зноў адбудавана. У 1846—1847 гадах капліцу рэстаўравалі, тады яна была злучаная з царквой праходам. Цяпер уваход у Успенскую царкву з вуліцы закрыты, можна ўвайсці толькі праз капліцу Трох Свяціцеляў.
Апісанне
Будынак Капліца — невялікі, прамавугольны ў плане будынак, без калон і слупоў. Завершаны развітым антаблементам з трыма купаламі на цесна пастаўленых васьмівугольных барабанах, увянчаных рэнесанснымі ліхтарыкамі. Фасады сіметрычныя, члянёныя пілястрамі. Па цэнтры фасаднай сцяны размешчана рэнесансны партал, фланкіраваны паўкалонамі з дэкаратыўнымі рэльефамі, выразанымі ў камені. Арачныя вокны узятыя ў рэльефныя абрамленні. Прапорцыі архітэктурных і дэкаратыўных элементаў надаюць капліцы непаўторную вытанчанасць.
Гл. таксама Успенская царква (Львоў) Успенская царква (комплекс) Вежа Карнякта Тры свяціцелі
Літаратура Всеобщая история искусств. Том II. Искусство Средних веков. Книга I. Европа. Авторы: Л. П. Калиниченко и Ф. С. Уманцев; под общей редакцией Ю. Д. Колпинского (Москва, Государственное издательство «Искусство», 1960) ВУЛ. РУСЬКА, 07 — КАПЛИЦЯ ТРЬОХ СВЯТИТЕЛІВ Сайт ОКО: Капліца трох свяціцеляў. Капліца Трох Свяціцеляў, або як Захад з Усходам аб’яднаўся. Гісторыя ў 10 малюнках
Спасылкі
Сайт OKO: Капліца Трох Свяціцеляў . Капліца Трох Свяціцеляў, або як Захад сустрэўся з Усходам. Гісторыя ў 10 малюнках
Катэгорыя:Храмы Трох Свяціцеляў Катэгорыя:Славутасці Львова Катэгорыя:Капліцы Украіны Катэгорыя:Збудаванні Украіны ў стылі рэнесанс