Эляктрэнай () — горад у цэнтральнай Літве, адміністрацыйны цэнтр Эляктрэнайскага самакіравання Віленскага паветаElektrėnų savivaldybė . Размешчаны за 49 км ад Вільні і за 54 км ад Коўні. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція.

Гісторыя

Горад узнік як пасёлак гарадскога тыпу пры будаўніцтве цеплавой электрастанцыі, якое пачалася ў 1960 годзе. Афіцыйнай датай пачатку будаўніцтва лічыцца 18 ліпеня 1961 года. У 1972 годзе была скончана апошняя частка будаўніцтва.

У 1977 годзе ў горадзе быў пабудаваны лядовы палац спорту.

З 2000 года Эляктрэнай стаў адміністрацыйным цэнтрам самакіравання.

Дэмаграфія

Нацыянальны склад Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад горада быў наступным:

+ Нацыянальны склад Эляктрэная (2021) Нацыянальнасць Колькасць (чал.) Доля (%) Усяго 11 255 100,00 Літоўцы 9 362 83,18 Рускія 805 7,15 Палякі 440 3,91 Беларусы 169 1,50 Украінцы 144 1,28 Іншыя 110 0,98 Не ўказалі 227 2,02

Гарады-пабрацімы

Фотагалерэя

Зноскі