Mu (Мю), ці M — серыя японскіх цвердапаліўных ракет-носьбітаў, якія запускаліся з касмадрома Уцінаура з 1966 па 2006 год. Першапачаткова распрацаваныя Японскім інстытутам касмічнай і астранаўтычнай навукі (ISAS), ракеты сямейства Мю пазней запускаліся Японскім агенцтвам аэракасмічных даследаванняў пасля таго як ISAS стала яго часткай.

Першыя японскія ракеты-носьбіты Першая ракета з серыі, Mu-1, здзейсніла адзіны субарбітальны выпрабавальны палёт 31 кастрычніка 1966 года. Пасля былі зроблены серыі ракет Mu-3 і Mu-4. У 1969 годзе быў праведзены субарбітальны выпрабавальны запуск Mu-3D. Першы арбітальны запуск сямейства з выкарыстаннем Mu-4S быў праведзены 25 верасня 1970 года, аднак чацвёртая ступень не спрацавала, і ракета не змагла трапіць на арбіту. 16 лютага 1971 года іншай ракетай Mu-4S быў запушчаны спадарожнік Tansei 1. Яшчэ два запускі Mu-4S адбыліся ў 1971 і 1972 гадах. Mu-4S быў заменены Mu-3C, якая была запушчана чатыры разы ў перыяд з 1974 па 1979 год, з трыма поспехамі і адной няўдачай, і Mu-3H, якая была запушчана тры разы ў 1977 і 1978 гадах. Mu-3S выкарыстоўвалася ў перыяд з 1980 па 1984 год, зрабіўшы чатыры пускі. Апошнім варыянтам мадэлі Мu-3 была Мu-3SII, якая была запушчана восем разоў з 1985 па 1995 год. Мu-3 была заменена на M-V.

M-V M-V, або Mu-5 выкарыстоўвалася з 1997 года па 2006 год. Было праведзена сем пускаў, шэсць з якіх былі паспяховымі. Звычайна M-V запускалася ў трохступеньчатай канфігурацыі, чатырохступеньчатая канфігурацыя, якая атрымала назву M-V KM, запускалася 3 разы: спадарожнік MUSES-B (HALCA) у 1997 годзе, АМС Назомі (PLANET-B) у 1998 годзе і АМС Хаябуса (MUSES-C) у 2003 годзе. Трохступеньчатая канфігурацыя магла несці да 1 800 кг груза да арбіты з вышынёй 200 км і нахілам 30° ці 1 300 кг на палярную арбіту (нахіл 90°) з вышынёй 200 км. M-V KM магла запусціць груз да 1 800 кг на арбіту з нахілам 30° і 400 км вышынёй.

Трохступеньчатая M-V мела агульную стартавую масу 137,5 тон, а чатырохступеньчатая M-V KM — 139 тон.

Спіс запускаў Усе запускі адбываліся са стартавай пляцоўцы Мю касмічнага цэнтра Уцінаура. Нумар запускуДата і час запуску (UTC)Карысная нагрузкаАрбітаВынікM-4S-125 верасня 197005:00MS-F1НАА (план)НяўдачаM-4S-216 лютага 197104:00MS-T1 (Tansei 1)НАА ПоспехM-4S-328 верасня 197104:00MS-F2 (Shinsei)НАА ПоспехM-4S-419 жніўня 197202:40REXS (Denpa)СКАПоспехM-3C-116 лютага 197405:00MS-T2 (Tansei 2)СКАПоспехM-3C-224 лютага 197505:25SRATS (Taiyo)СКАПоспехM-3C-34 лютага 197605:00CORSAНАА (план)НяўдачаM-3H-119 лютага 197705:15MS-T3 (Tansei 3)СКАПоспехM-3H-24 лютага 197807:00EXOS-A (Kyokko)СКАПоспехM-3H-316 верасня 197805:00EXOS-B (Jikiken)ВКАПоспехM-3C-421 лютага 197905:00CORSA-b (Хакучо)НАА ПоспехM-3S-117 лютага 198000:40MS-T4 (Tansei 4)НАА ПоспехM-3S-221 лютага 198100:30ASTRO-A (Хінаторы)НАА ПоспехM-3S-320 лютага 198305:10ASTRO-B (Тэнма)НАА ПоспехM-3S-414 лютага 198408:00EXOS-C (Ohzora)НАА ПоспехM-3SII-17 студзеня 198519:26MS-T5 (Сакігакэ)ГЦАПоспехM-3SII-218 жніўня 198523:33PLANET-A (Суйсэй)ГЦАПоспехM-3SII-35 лютага 198706:30ASTRO-C (Гінга)НАА ПоспехM-3SII-421 лютага 198923:30EXOS-D (Акебоно)СКАПоспехM-3SII-524 студзеня 199011:46MUSES-A (Хітэн)Транс-МесячнаяПоспехM-3SII-630 жніўня 199102:30SOLAR-A (Ёко)НАА ПоспехM-3SII-720 лютага 199302:20ASTRO-D/ASCA (Аска)НАА ПоспехM-3SII-815 студзеня 199513:45EXPRESSНАА Частковая няўдачаM-V-112 лютага 199704:50MUSES-B/HALCA (Харука)ВКАПоспехM-V-33 ліпеня 199818:12PLANET-B (Назомі)ГЦАПоспехM-V-410 лютага 200001:30ASTRO-EНАА (план)НяўдачаM-V-59 мая 200304:29MUSES-C (Хаябуса)ГЦАПоспехM-V-610 ліпеня 200503:30ASTRO-EII (Сузаку)НАА ПоспехM-V-821 лютага 200621:28ASTRO-F (Акары)НАА ПоспехM-V-722 верасня 200621:36SOLAR-B (Хінодэ)НАА Поспех Два субарбітальныя запускі ракет сямейства Мю былі выкананы перад першым арбітальным палётам: Mu-1 здзейсніла палёт 31 кастрычніка 1966 г. у 05:04 (UTC) і Mu-3D здзейсніў палёт 17 жніўня 1969 г. у 06:00 (UTC).

Зноскі

Катэгорыя:Ракеты-носьбіты Катэгорыя:Касманаўтыка Японіі