Грамблінгскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Грамблінг у штаце Луізіяна.
Агульная характарыстыка Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна пераважную большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.
Пачатак вучэльні дало жаданне афраамерыканскіх фермераў у сельскай мясцовасці на поўначы Луізіяны даць адукацыю сваім дзецям. 1 лістапада 1901 года адкрылася Прамыслова-сельскагаспадарчая школа для каляровых людзей. Праз чатыры гады школа пераехала на сваё цяперашняе месца і была перайменавана ў Паўночна-Луізіянскую сельскагаспадарча-прамысловую школу. Да 1928 года школа надавала двухгадовыя прафесійныя курсы і дыпломы пасля таго, як стала дзяржаўным малодшым каледжам. Школа пазней была перайменавана ў Луізіанскі негрыцянскі нармальны і прамысловы інстытут. Назва ўстановы была зменена на Грамблінгскі каледж у 1946 годзе ў гонар белага ўладальніка лесапільні, П. Дж. Грамблінга, які ахвяраваў участак зямлі для вучэльні.
Структура Каледж мастацтваў і навук Каледж бізнесу Каледж адукацыі і паслядыпломных студый Каледж прафесійных студый
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Луізіяна
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Луізіяны Катэгорыя:Грамблінг