Краты () — былая вёска ў Вымнянскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя У 18 стагоддзі засценак у Віцебскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў, з 1777 года ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай, з 1802 года ў Суражскім павеце, з 1866 года ў Віцебскім павеце Віцебскай губерняў. У пачатку 20 стагоддзя ў Вымнянскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. Вёска з 85 дзесяцінамі зямлі адносілася да Ганчароўскай сельскай грамады і Котаўскага праваслаўнага прыхода Праабражэнскай царквы. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Котаўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). Вясковыя дзеці наведвалі пачатковую школу за 2 вярсты ў вёсцы Манулкі, у якой у 1924 годзе навучаліся 18 вучняў з вёскі Краты. У 1930 годзе тут створаны калгас. У 1933 годзе ў вёску пераселены жыхары вёскі Новы Двор. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну ў снежні 1943 года нямецкія акупанты спалілі 57 двароў і забілі 57 жыхароў, 18 вяскоўцаў загінулі ў баях супраць гітлераўцаў на франтах вайны, 12 — у партызанскай барацьбе. Пасля вайны вёска адбудавалася. У 2000 годзе была ў складзе саўгаса імя А. Я. Углоўскага (цэнтр — вёска Вымна).
Насельніцтва 7 двароў, 48 жыхароў (1785) 9 двароў, 75 жыхароў (1905) 16 двароў, 89 жыхароў (1926) 57 двароў, 257 жыхароў (1941) 15 двароў, 31 жыхар (1969) 1 гаспадарка, 1 жыхар (2000)
Літаратура
Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Віцебскага раёна