«Прэс-фота Беларусі» () — адкрыты незалежны конкурс прэс-фатаграфіі ў Беларусі. Мэтай конкурсу з’яўляецца падтрымка і развіццё прафесійнай прэс-фатаграфіі ў краіне.
Лаўрэаты
2010 У конкурсе «Прэс-фота Беларусі — 2010» прынялі ўдзел 94 фатографы. Лаўрэатамі сталі вядомыя ў краіне і за яе межамі фотажурналісты Віктар Драчоў, Васіль Федасенка, Андрэй Лянкевіч, Сяргей Грыц, Юлія Дарашкевіч і іншыя. Выставы работ пераможцаў і прызёраў былі арганізаваны ў Кракаве, Маскве, Вільнюсе, Кіеве, Львове, Гродне, Брэсце і Мінску.
2011 З 2000 тысяч здымкаў, дасланых на конкурс ад больш за 70 аўтараў, у прызёры трапілі 23 фотажурналісты. Найбольш прызоў атрымалі Віктар Драчоў, Наталля Аблажэй і Андрэй Лянкевіч. Гран-пры і камеру Canon EOS 7D атрымаў фотакарэспандэнт Сяргей Гудзілін.
Цырымонію ўзнагароджання планавалася правесці ў Музеі гісторыі і культуры Мінска. Але кіраўніцтва музея, азнаёміўшыся з працамі пераможцаў, было «здзіўлена нізкім эстэтычным узроўнем здымкаў пераможцаў» і адмовіла ў прадстаўленні памяшкання. Урачыстасць адбылася ў невялікім памяшканні фотастудыі «Zнята».
Навіны Адзіночныя фота
Васіль Фядосенка Сяргей Гапон Васіль Фядосенка
Серыі
Наталля Аблажэй Сяргей Грыц Аляксей Мацюшкоў
Людзі ў навінах Адзіночныя фота
Віктар Драчоў Генадзь Мажэйка Таццяна Зяньковіч
Серыі
Аляксандр Васюковіч Андрэй Лянкевіч Віктар Драчоў / Уладзімір Грыдзін
Партрэт Адзіночныя фота
Зміцер Кляпіцкі Алег Рубчэня Андрэй Лянкевіч
Серыі
Сяргей Гудзілін Андрэй Лянкевіч
Народныя традыцыі Адзіночныя фота
Наталля Аблажэй Аляксандр Васюковіч Уладзімір Мікалайчык
Серыі
Андрэй Лянкевіч Наталля Дораш Таццяна Зяньковіч
Паўсядзённае жыццё Адзіночныя фота
Сяргей Гудзілін Віктар Байкоўскі Віктар Драчоў
Серыі
Вячаслаў Цуранаў Аляксей Бібікаў Аляксандр Міхалковіч
Спорт Адзіночныя фота
Уладзімір Мікалайчык Віктар Байкоўскі Віктар Драчоў
Серыі
Аляксей Сталяроў
Прырода Адзіночныя фота
Наталля Аблажэй Аляксандр Васюковіч Аляксей Мацюшкоў
Серыі
Андрэй Лянкевіч Андрэй Лянкевіч Віктар Драчоў
Мастацтва і забавы Адзіночныя фота
Вячаслаў Цуранаў Алена Жукава Наталля Аблажэй
Серыі
Сяргей Грыц Алена Сталярова Віктар Байкоўскі
Намінацыя «Вяртанне» Наталля Дораш за праект пра Гродна «Дом № 13».
Катэгорыя:Фотажурналістыка Катэгорыя:Прэміі Беларусі