8 жніўня 1996 года ў Гамбіі адбыўся рэферэндум па зацвярджэнні праекта новай канстытуцыі.
Гісторыя 22 ліпеня 1994 года абраны прэзідэнт краіны Дауда Джавара быў скінуты ў выніку ваеннага перавароту пад кіраўніцтвам Яя Джамэ. Пасля захопу ўлады лідар змоўшчыкаў, як старшыня Часовага кіруючага савета ўзброеных сіл, стаў фактычным кіраўніком дзяржавы, забараніўшы ўсю палітычную дзейнасць. Джамэ абяцаў насельніцтву вярнуцца да грамадзянскага кіравання цягам чатырох гадоў, але папярэдне павінна быць распрацавана новая канстытуцыя і праведзены прэзідэнцкія выбарыCountry Profile: The Gambia Foreign & Commonwealth Office.
Новая канстытуцыя, распрацаваная ваеннай хунтай, дазволіла шматпартыйныя выбары, неабмежаваную колькасць пяцігадовых прэзідэнцкіх тэрмінаў і знізіла ўзроставы цэнз для кандыдата ў кіраўнікі дзяржавы з 21 да 18 гадоў.
Вынікі ГаласаваннеГолас %За270 09370,36Супраць113 74429,64Несапраўдныя / пустыя галасы38–Агульны383 875100Зарэгістраваныя выбаршчыкі / яўка441 73286,90Крыніца: Direct Democracy.
Наступствы У жніўні 1996 года адбыліся прэзідэнцкія выбары, на якіх перамог Джамэ, хоць раней ён адмаўляў, што наогул будзе вылучаць сваю кандыдатуру і ўдзельнічаць у гонцы. У студзені 1997 года былі праведзены парламенцкія выбары, на якіх перамогу атрымаў Альянс за патрыятычную пераарыентацыю і стварэнне.
Заўвагі
Катэгорыя:Жнівень 1996 года Катэгорыя:Падзеі 8 жніўня Катэгорыя:Гісторыя Гамбіі Катэгорыя:Палітыка Гамбіі