Беларускі літаратурны саюз «Полацкая галіна» (скарочана — Беллітсаюз «Полацкая галіна») — рэспубліканскі дабравольны прафесійны творчы саюз літаратараў Рэспублікі Беларусь, а таксама пісьменнікаў іншых дзяржаў, якія адносяць сябе да тэрміна беларуская літаратура і (або) тых, што раздзяляюць мэты і задачы гэтай арганізацыі. Прадметам дзейнасці Беллітсаюза «Полацкая галіна» з’яўляецца мастацкая літаратура. Асноўнымі мэтамі Беллітсаюза «Полацкая галіна» з’яўляецца развіццё і ўзбагачэнне айчыннай літаратуры, прапаганда творчасці сваіх членаў, выяўленне і аб’яднанне літаратурна адораных асоб, якія жывуць у рэспубліцы, удасканаленне іх прафесійнага майстэрства.

Гісторыя Беларускі літаратурны саюз «Полацкая галіна» быў утвораны 18 лістапада 1994 года ў Полацку на I (Устаноўчым) з’ездзе на базе Полацкага літаратурнага аб’яднання «Полацкая галіна», Мінскага літаратурнага аб’яднання «Полацкая галіна», а таксама літаратурна-музычнага клуба «Каўчэг» з горада Барысава Мінскай вобласці, літаратурнай групы «Берасце» з Брэста і аўтараў з Віцебска, Гомеля, Гродна. Пасля некаторых правалочак Беллітсаюз «Полацкая галіна» быў зарэгістраваны 22 лютага 1995 года Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Ініцыятарам стварэння стаў старшыня Мінскага літаб’яднання «Полацкая галіна» Алег Зайцаў, пісьменнік, літаратурны крытык, літаратуразнавец. У склад заснавальнікаў новай арганізацыі ўвайшлі 25 аўтараў. Старшынёй Беллітсаюза «Полацкая галіна» стаў Аляксандр Раткевіч, пісьменнік, літаратурны крытык, літаратуразнавец з Полацка. Ён кіраваў арганізацыяй тры тэрміны (1994—1999, 1999—2004, 2004—2009 гады). На Чацвёртым з’ездзе ў лістападзе 2009 года старшынёй быў абраны Алег Зайцаў.

У 1996 годзе Беларускі літаратурны саюз «Полацкая галіна» заснаваў рэспубліканскую спецыялізаваную газету «Вестник культуры» (1996—2011). А ў 2004 годзе Беларускі літаратурны саюз «Полацкая галіна» заснаваў рэспубліканскі літаратурна-публіцыстычны часопіс «Западная Двина».

Для выпуску газеты і часопіса, а таксама выдання мастацкай літаратуры аўтараў Беларускі літаратурны саюз «Полацкая галіна» ў розныя гады заснаваў тры некамерцыйныя арганізацыі, у тым ліку культурна-асветніцкую ўстанову «Литературный свет» (2008). У 2006 годзе газета «Вестник культуры» падвергнулася дыскрымінацыі з боку афіцыйнай сеткі распаўсюджвання СМІ, што змусіла яе заснавальнікаў адмовіцца ад супрацоўніцтва з РУП «Белсаюздрук»«Вестник культуры» тоже попал под репрессии :: ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» :: .

З 2001 па 2009 гады, з інтэрвалам адзін раз у два гады, пад эгідай Беларускага літаратурнага саюза «Полацкая галіна» і пры садзейнічанні Аддзела культуры Полацкага гарвыканкама чатыры разы ў Полацку і адзін раз у Мінску праводзіўся Міжрэгіянальны літаратурна-сцэнічны конкурс «Поэт-Артист». У змаганні ў агульнай складанасці прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў аўтараў з розных абласцей Беларусі, а таксама з Расіі (Вялікія Лукі, Андрэяпаль). Пераможцамі конкурсу ў розныя гады станавіліся полацкая паэтэса Надзея Ермак 2001 год, наваполацкі паэт Андрэй Шуханкоў 2003 год, бабруйскі паэт Міхаіл Варажцоў 2005 годПииты на сцене. Новости Беларуси. Белорусские новости, бабруйскі паэт Аляксандр Русакоў 2007 год, магілеўская паэтэса Вольга Гардзей 2009 год.

Частка членаў Беларускага літаратурнага саюза «Полацкая галіна» з’яўляецца прыхільнікамі літаратурнага кірунку «катарсізм». У 2000 годзе выйшаў першы том літаратурна-тэарэтычнага альманаху з аднайменнай назвай (рэдактар і складальнік Аляксандр Раткевіч). У Полацку ў 2000 і 2001 гадах былі праведзены дзве канферэнцыі, прысвечаныя асмысленню і вывучэнню дадзенага кірунку.

У цяперашні час Беларускі літаратурны саюз «Полацкая галіна» налічвае больш за 130 аўтараў, аб’яднаных 15 рэгіянальнымі аддзяленнямі (Мінск, Брэст, Віцебск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Полацк, Барысаў, Мозыр, Рэчыца, Орша, Наваполацк, Пінск, Маладзечна, Масква (асацыяванае)). Агулам за васямнаццаць гадоў дзейнасці (з 1994 па 2012 гады) ў радах Беллітсаюза «Полацкая галіна» пабывалі звыш 300 паэтаў, празаікаў, драматургаў…

Беларускі літаратурны саюз «Полацкая галіна» з сакавіка 2009 года з’яўляецца калектыўным членам Міжнароднай супольнасці пісьменніцкіх саюзаў (былы Саюз пісьменнікаў СССР) і з красавіка 2009 года — калектыўным членам Міжнароднай федэрацыі рускамоўных пісьменнікаў (МФРП). Творчыя партнёры — Саюз пісьменнікаў Расіі, Міжрэгіянальны саюз пісьменнікаў Украіны, Паўднёварускі Саюз Пісьменнікаў, Кангрэс літаратараў Украіны, Расійскі саюз прафесіянальных літаратараў.

У студзені-лютым 2010 года Беларускі літаратурны саюз «Полацкая галіна» падвергнуўся рэпрэсіям з боку дзяржаўных чыноўнікаў. У выніку ганенняў рады арганізацыі пакінулі больш за 10 аўтараў. Яшчэ столькі жа, спачатку выйшаўшы з арганізацыі, пазней вярнуліся.

Беларускі літаратурны саюз «Полацкая галіна» — суарганізатар Міжнароднага фестывалю літаратуры і культуры «Славянскія традыцыі», а тры члены яго кіраўнічага органа — Алег Зайцаў, Аляксандр Раткевіч, Андрэй Курэйчык — уваходзяць у склад журы дадзенага мерапрыемства.

У 2011 годзе Беллітсаюз «Полацкая галіна» заснаваў міжнародную літаратурную Прэмію імя Сімяона Полацкага, лаўрэатам якой уручаецца адпаведны медаль, пасведчанне і дыплом за найлепшую кнігу або вялікі ўклад у развіццё літаратурнага працэсу. У журы прэміі 2011 года працавалі такія дзеячы навукі і культуры, як прафесары А. А. Гугнін, В. А. Салееў, драматург і кінасцэнарыст А. В. Курэйчык.

Лаўрэатамі прэміі 2011 года сталі пісьменнікі Алег Зайцаў за кнігу паэзіі «Координаты смысла» і празаік М. Шнітко за кнігу апавяданняў «А ещё был случай…»«ПОЛОЦКАЯ ВЕТВЬ» ЧЕСТВУЕТ ЛАУРЕАТОВ. Сайт Международного фестиваля литературы и культуры «Славянские традиции»Зайцеву вручена премия им. Симеона Полоцкого. Сайт литературной студии «Писатель в интернет-пространстве». У 2012 годзе прэміі імя Сімяона Полацкага быў удастоены вядомы расійскі паэт Уладзімір Кастроў.

Дасягненні За 17 гадоў дзейнасці Беларускага літаратурнага саюза «Полацкая галіна» яго структурнымі падраздзяленнямі і аўтарамі арганізаваны шэраг аўтарскіх вечароў, сустрэчаў і паэтычных канцэртаў, прэзентацый кніг і калектыўных зборнікаў, святкаванняў літаратурных дат у розных рэгіёнах Рэспублікі Беларусь. Выпушчана 15 нумароў літаратурна-публіцыстычнага часопіса «Западная Двина» і 60 нумароў спецыялізаванай газеты «Вестник культуры». Беллітсаюзам «Полацкая галіна», яго рэгіянальнымі аддзяленнямі, членамі арганізацыі выпушчана звыш 180 аўтарскіх кніг і калектыўных зборнікаў паэзіі, мастацкай прозы, драматургіі, сатыры і гумару, літаратуры для дзяцей, мастацага перакладу, літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства. Так, у 2004 годзе Санкт-Пецярбургскім выдавецтвам «Логос» выпушчана анталогія паэтаў Полаччыны «Полацкі альбом. Вершы паэтаў Полаччыны», куды ўвайшла творчасць 29 аўтараў, якія жылі і жывуць у горадзе. А ў 2010 годзе з друку выйшла анталогія «Беларускі літаратурны саюз „Полацкая галіна“: 1994—2009 гады», якая ўключала фатаграфіі, біяграфіі, бібліяграфіі і творчасць 104 аўтараў гэтай арганізацыі.

Актывам Беллітсаюза «Полацкая галіна» арганізавана і праведзена больш за трыццаць рэспубліканскіх творчых семінараў па вершаскладанні і мастацкай прозе, пяць рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцый, а з яго непасрэдным удзелам — чатыры круглыя сталы па праблемах сучаснай беларускай літаратуры.

Шэраг членаў Беллітсаюза «Полацкая галіна» з’яўляецца лаўрэатамі розных рэгіянальных, рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных конкурсаў і ўладальнікамі розных літаратурных прэмій. У іх ліку Андрэй Курэйчык , Алег Зайцаў, Алёна Занкавец (Мінск), Аляксандр Раткевіч, Леанід Волкаў, Раіса Антаневіч, Аляксандра Семеня (Полацк), Міхаіл Шнітко (Полацк), Аляксандр Марозаў (Смалевічы), Тамара Кейта-Станкевіч (Пінск), Андрэй Шуханкоў, Уладзімір Мантуш, Марына Шуханкова (Наваполацк), Юрый Палевіч, Міхаіл Варажцоў, Леанід Чабатароў, Аляксандр Супей (Бабруйск), Вольга Гардзей (Магілёў), Алена Басікірская (Міёры), Сяргей Мароз (Гомель) і іншыя.

Сярод членаў арганізацыі два прафесары — Аляксандр Гугнін (Наваполацк) і Вадзім Салееў (Мінск). А пісьменнік Алег Зайцаў — сапраўдны член Крымскай літаратурнай акадэміі.

Беллітсаюзам «Полацкая галіна» арганізавана і праведзена восем рэспубліканских літаратурных змаганняў «Турнір паэтаў», пераможцы якіх узнагароджаны дыпломами і каштоўнымі падарункамі.

З 2014 года стартаваў заснаваны Беларускім літаратурным саюзам «Полацкая галіна» штогадовы Міжнародны літаратурны фестываль «Славянская лира» .

Аўтары Беллітсаюза «Полацкая галіна» Валянціна Гіляраўна Анкудзінава Раіса Канстанцінаўна Антаневіч (Лукашэвіч) Анатоль Паўлавіч Бясперстых Леанід Мікалаевіч Волкаў Аляксандр Аляксандравіч Гугнін Іван Трафімавіч Дацкевіч Таццяна Міхайлаўна Дарошка Алег Мікалаевіч Зайцаў Алена Мікалаеўна Занкавец Фёдар Васільевіч Конышаў Наталля Усеславаўна Ліцвінава Яўген Аляксеевіч Мацвееў Павел Васільевіч Нізкоўскі Генадзь Васільевіч Рымскі Вадзім Аляксеевіч Салееў Таццяна Пятроўна Фурсава

Крыніцы

Літаратура

«Советская Белоруссия», газета, № 257-8, 26.11.1994. «Полоцкое — не значит белорусское?», с.5 «Брестский курьер», газета, № 43, 02.11.1994. «Первый листок: „Полоцкая ветвь“, с.11 „Знамя юности“, газета, № 205, 29.11.1994. О.Бородач. „У поэтов есть такой обычай“, с.3 „Гомельская праўда“, газета, № 167, 03.12.1994. С.Мороз. „В Беларуси — новый союз писателей“, с.3 „Гродненская правда“, газета, 18.02.1995. Н.Огнев. „Побеги будут и в Гродно“ „Рэспубліка“, газета, № 64, 29.03.1995. В.Янин. „Полоцкая ветвь“ начала расти», с.3 «7 Дней», газета, № 15, 15.04.1995. Г.Скворчевская. «Литература рождается из глубин народной души», с.9 «Веснік Магілева», газета, № 29, 20.07.1995. О.Зайцев. «Полоцкая ветвь» прорастет и у нас", с.3 «Белорусская нива», газета, № 125. 21.07.1995. Н.Василевский. «Чем порадует новорожденный», с.4 «Рекламный вестник»/г. Бобруйск/, газета, № 2, 21.07.1995. А.Раткевич. «Новый литсоюз…», с.4 «Чырвоная змена», газета, № 140, 14.11.1995. Н.Васілеўскi. "Гадавіна «Полацкай галіны», с.3 «Советская Белоруссия», газета, № 20, 31.01.1996. О.Иванов. "Плоды «Полоцкой ветви», с.5 «Советская Белоруссия», газета, № 139, 24.07.1996 А.Аврутин. «Белорусская литгазета на немецкие деньги», с.5 «INFO-Bodensee»/г. Фридрихсхафен/, газета, 13.11.1996. H.Walter. «Literaturverband suchen Zusammenarbeit» «Личность», газета, № 18-19, 17.11.1997. «Поэты новой волны», с.3 «Личность», газета, № 20-21, 03.12.1997. Н.Горячева/Г.Рузова/. «Поэт в России больше, чем поэт», с.1 «Віцебскi рабочы», газета, 06.12.1997. В.Шароглазова. "В гостях у «Полоцкой ветви», с.5 «Знамя юности», газета, № 175, 09.12.1997. О.Бородач. «Классиков в литсоюзе нет. Пока?», с.2 «Рэспубліка», газета, № 24-25,04.02.1998. С.Славин/О.Бородач/, А.Аврутин. «Три годовых кольца на срезе „Полоцкой ветви“, с.11 „Гомельская праўда“, газета, № 139, 27.11.1999. И.Терский. „Литсоюз отметил юбилей“, с.2 „Чырвоная змена“, газета, № 103—104, 08.07.2000. А.Мікалаеу. „Катарсізм“ — раз!», с.2 «Полацкi веснік», газета, 15.08.2000. М.Фораў. «Новы літаратурны накірунак».с.2 «Бабруйская крынічка», газета, № 30, 02.08.2001. П.Мороз. «Полоцкая ветвь» в Бобруйске", с.5 «Жыцце Палесся», газета, № 130, 15.08.2001.А.Садоха. «Мозырский меридиан литераторов», с.2 «Заря над Бугом», газета, № 86, 06.11.2001. С.Василюк. «Очищение словом», с.4 «Маладзечанская газета», газета, 06.04.2002. В.Маркелаў, Т.Мацевіч. «Чортаў тузін» «Полоцкой ветви», с.6 «Центральная газета», газета, 19.04.2002. Е.Клименко. «Поэзия — побег от действительности», с.3 «Аркуш» (г. Гродно), газета, № 33, 14.08.2002. П.Семинский. «Семинар литераторов», с.1. «Могилёвская правда», газета, № 25, 27.06.2003. Н.Емельянов. «Для молодых литераторов» «Рэспубліка», газета, № 190, 30.08.2003. А.Телешёва. «Евгений Матвеев — лучший», с.3 «Культура», газета, № 35, 30.08-05.09.2003. «Паэзія як стан душы», с.2 «Дняпровец», газета, № 144, 16.12.2003. «Поэт-Артист», с.2 «Гомельскi універсітэт», газета, № 1, 15.01.2004. Т.Дорошко. «Классный час», с.4