Бэн Пацісан (; нар. , Фрымлі, Паўднёва-Усходняя Англія) — брытанскі лёгкаатлет, спецыялізуецца ў бегу на сярэднія дыстанцыі. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2023 года, бронзавы прызёр Гульняў Садружнасці 2022 года.

Біяграфія Атрымаў адукацыю ва ўніверсітэце Лафбара. У 2019 годзе заваяваў сярэбраны медаль на чэмпіянаце Еўропы сярод юнакоў да 20 гадоў. Фінішаваў чацвёртым на чэмпіянаце Еўропы 2021 года сярод юнакоў да 23 гадоў, а ў 2022 годзе ўстанавіў асабісты рэкорд — 1:44.6, стаўшы другім самым хуткім брытанскім бегуном у 2022 годзе.

У 2022 годзе Бэн быў адабраны для ўдзелу ў забегу на 800 метраў сярод мужчын на Гульнях Садружнасці 2022 года ў Бірмінгеме, дзе заваяваў бронзавы медаль.

У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Будапешце, атлет з Англіі, у бегу на 800 метраў, з вынікам 1:44,83 стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату свету.

Катэгорыя:Лёгкаатлеты Вялікабрытаніі