Ке́льмы, таксама Кяльме () — горад у цэнтральнай Літве, адміністрацыйны цэнтр Кельмскага раёна Шавельскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Гісторыя Першыя згадкі аб паселішчы датуюцца 1484 годам. У гэты час яно было ва ўласнасці Радзівілаў, потым Саламярэцкіх, потым Глябовічаў. У XVI стагоддзі ўладарамі паселішча былі князі Саламярэцкія, а ў 1579 годзе яго купіў Павел Гружэўскі. Ва ўладанні гэтай сям’і Кельмы былі да 1939 года. У 1831 годзе частка ўладанняў была канфіскаваная расійскай уладай за ўдзел у паўстанні 1830—1831 гадоў. Апошні ўладар памёр у 1939 годзе, а яго сям’ю савецкая ўлада высяліла ў Сібір, дзе яна загінула ў лагерах. Да Другой сусветнай вайны горад быў адным з цэнтраў яўрэйскага руху Літвы.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Спорт ФК Кяльме — футбольны клуб.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Рымас Тумінас — літоўскі рэжысёр

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі