Chirodectes maculatus — від медуз з атраду . Вылучаецца ў манатыпны род Chirodectes.

Гісторыя вывучэння

Першы і адзіны навукова вывучаны асобнік віду Chirodectes maculatus быў злоўлены 2 мая 1997 года на знешнім краі Вялікага Бар’ернага рыфа прыкладна ў 43 км ад узбярэжжа паўночна-ўсходняга Квінслэнду, Аўстралія. Ён быў знойдзены на глыбіні 5 метраў ад паверхні. Аднак даследчыкі, якія ўпершыню апісалі яго, выказалі здагадку, што ён мог быць занесены ў гэты раён , які бушаваў непадалёк ад паўночна-ўсходніх берагоў Аўстраліі ў сакавіку 1997 года. Купал гэтай медузы меў вышыню каля 15 см, яго можна было назіраць у даследчай лабараторыі на працягу ўсяго некалькіх гадзін з-за таго, што ён быў вельмі далікатным.

Другі вядомы асобнік гэтага віду быў заўважаны дайверамі 26 снежня 2021 года ў водах непадалёк ад Паўночнага ўскрайку вострава Новая Ірландыя ў архіпелагу Бісмарка.

У 2022 годзе прадстаўнік віду быў зняты ля ўзбярэжжа Папуа — Новай Гвінеі дайверам Дарыянам Борчэрдсам. Гэта толькі другая вядомая дакументацыя гэтага рэдкага віду медуз.

Арэал

Трапічны від, які жыве ў заходняй акваторыі Ціхага акіяна. Сустракаецца вельмі рэдка.

Таксанамія

Від быў апісаны ў 2005 годзе брытанска-аўстралійскай групай біёлагаў і першапачаткова аднесены да роду Agassiz, 1862 з сямейства Thiel, 1936. Аднак ужо ў 2006 годзе іншым аўстралійскім навукоўцам была праведзена рэвізія сямейства Chiropsalmidae, у выніку якой дадзены від быў выдзелены ў асобны род Chirodectes Gershwin, 2006 і перанесены ў іншае сямейства атраду  — Haeckel, 1880.

Ядавітасць

Выпадкі ўжальвання чалавека медузай Chirodectes maculatus'' не вядомыя, пры даследаванні выяўленых асобнікаў ні адзін з іх не датыкаўся з целам чалавека, аднак з прычыны яе адносна вялікіх памераў і надзвычайнай атрутнасці некаторых прадстаўнікоў атраду мяркуецца, што і гэты від таксама ядавіты.

Катэгорыя:Жыгучыя