Кентукійскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Лексінгтан у штаце Кентукі.
Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1865 годзе Джонам Браянам Боўманам як сельскагаспадарчы і механічны каледж, універсітэт сёння з'яўляецца ўстановай адукацыі з найбольшай колькасцю студэнтаў у штаце.
Установа ўключае 16 каледжаў, аспірантуру, 93 праграмы бакалаўрыяту, 99 магістарскіх праграм, 66 доктарскіх праграм і 4 прафесійныя праграмы.
Па дадзеных Нацыянальнага навуковага фонду ЗША, універсітэт выдаткаваў 393 мільёны долараў на даследаванні і распрацоўкі ў 2018 годзе, што ставіць яго на 63-е месца ў ЗША.
Двое выпускнікоў універсітэта атрымалі Нобелеўскія прэміі.
Структура Каледж сельскай гаспадаркі, харчавання і навакольнага асяроддзя, заснаваны ў 1908 годзе Каледж мастацтваў і навук, заснаваны ў 1908 годзе Каледж бізнесу і эканомікі, заснаваны ў 1925 годзе Каледж камунікацый і інфармацыі, заснаваны ў 1976 годзе Каледж стаматалогіі, заснаваны ў 1962 годзе Каледж дызайну, заснаваны ў 1964 годзе Каледж адукацыі, заснаваны ў 1923 годзе Каледж інжынерыі, заснаваны ў 1918 годзе Каледж прыгожых мастацтваў, заснаваны ў 1976 годзе Каледж медыцынскіх навук, заснаваны ў 1966 годзе Каледж правазнаўства, заснаваны ў 1908 годзе Каледж медыцыны, заснаваны ў 1954 годзе Каледж медсястрынства, заснаваны ў 1956 годзе Каледж фармацыі, заснаваны ў 1947 годзе Каледж грамадскага здароўя, заснаваны ў 2004 годзе Каледж сацыяльнай працы, заснаваны ў 1968 годзе Вышэйшая школа, заснавана ў 1912 годзе Школа дзяржаўнай палітыкі і адміністравання Школа дыпламатыі і міжнароднай камерцыі
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Кентукі
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Кентукі