Выдавецтва «Скарына» (па-англійску: Skaryna ці Skaryna Press) — беларускае выдавецтва ў Лондане. Спецыялізуецца на беларускамоўнай літаратуры. У перспектыве выданне кніг на іншых мовахУгодкі выдавецтва «Скарына»: Што зроблена і што плануецца, Новы Час, 5.08.2023.
Гісторыя Выдавецтва «Скарына» заснавана 6 жніўня 2022 годзе беларускім і брытанскім выдаўцом, гісторыкам, бібліятэкарам Ігарам Івановым і яго аднадумцаміНарадзілася новае беларускае выдавецтва «Скарына», Новы Час, 24.11.2022, каб адлюстроўваць патэнцыял беларускага замежжа і наладжваць сувязі аўтарак і аўтараў з чытацтвам у Беларусі і за яе межаміПра нас, Старонка выдавецтва «Скарына», https://www.skarynapress.com/pra-nas/%D0%BF%D1%80%D0%B0-%D0%BD%D0%B0%D1%81 .
Выдавецтва часта наведвае сваё чытацтва па свеце: у Польшчы, Літве, Германіі, Грузіі. Слоган выдавецтва — «Кнігі збіраюць супольнасць»«Не ўсё, чым хочаш займацца прафесійна, дае табе заробак». Размова з кіраўніком выдавецтва Skaryna Press у Лондане, Радыё Свабода, 17 снежня 2022, https://www.svaboda.org/a/32179417.html.
Першымі кнігамі «Скарыны» сталі паэтычны зборнік Ганны Комар «Мы вернемся» (гэты паэтычны дакумент Беларусі 2022—2021 гадоў не мог выйсці ў Беларусі, таму рыхтаваўся маскоўскім выдавецтвам і быў падхоплены «Скарынай») і пераклад украінскага тытана беларускага паходжання Агатангела Крымскага «Бейруцкія апавяданні»Угодкі выдавецтва «Скарына»: Што зроблена і што плануецца, Новы Час, 5.08.2023, https://novychas.online/kultura/uhodki-vydavectva-skaryna-szto-zroblena-i-szto.
Місія На старонцы выдавецтва пазначаны тры галоўныя прынцыпы дзейнасці, своеасаблівая місія:
Асветніцтва — жаданне казаць непрамоўленае або — наўмысна ці ненаўмысна — забытае, а таксама захоўваць, распаўсюджваць і памнажаць традыцыі і дасягненні, што ўзніклі ў беларускім замежжы; Супраціў цэнзуры і абмежаванням свабоды творчасці, каб быць пляцоўкай для вольнага абмену думкамі; Сучаснасць — ствараць і выдаваць кнігі па-новаму, тут і цяпер, каб яны разляталіся па ўсім беларускім сусвеце і жылі доўгім жыццёмПра нас, Старонка выдавецтва «Скарына», https://www.skarynapress.com/pra-nas/%D0%BF%D1%80%D0%B0-%D0%BD%D0%B0%D1%81 .
Крыніцы
Катэгорыя:Беларусы ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:З’явіліся ў 2022 годзе Катэгорыя:Беларускія выдавецтвы ў замежжы