SQLite (эс-кью-лайт) — рухавік базы даных, напісаны на мове праграмавання C. Не з’яўляецца асобнай праграмай; па сваім сэнсе гэта бібліятэка, якую распрацоўшчыкі праграмнага забеспячэння дадаюць у свае праграмы. Такім чынам, SQLite належыць да сямейства ўбудаваных () баз даных. Гэта найбольш шырока распаўсюджаны рухавік базы даных, паколькі ён выкарыстоўваецца некалькімі вядучымі вэб-браўзерамі, аперацыйнымі сістэмамі, мабільнымі тэлефонамі і іншымі ўбудаванымі сістэмамі.
Многія мовы праграмавання маюць прывязкі () да бібліятэкі SQLite. Звычайна SQLite прытрымліваецца сінтаксісу PostgreSQL, але прадвызначана не забяспечвае праверку тыпаў. Гэта азначае, што можна, напрыклад, уставіць тэкставы радок у цэлалікавы слупок.
Гісторыя Дуэйн Рычард Хіп распрацаваў SQLite вясной 2000 года, калі працаваў на кампанію General Dynamics па кантракце з ВМС ЗША. Хіп займаўся распрацоўкай праграмы для сістэмы кантролю пашкоджанняў на борце эсмінцаў з кіраванымі ракетамі, якая першапачаткова выкарыстоўвала HP-UX з базай даных IBM Informix. SQLite пачынаўся як пашырэнне Tcl.
У жніўні 2000 г. была выпушчана версія 1.0 SQLite са сховішчам на аснове gdbm (GNU Database Manager). У верасні 2001 года SQLite 2.0 замяніў gdbm уласнай рэалізацыяй B-дрэва і дадаў магчымасць транзакцый. У чэрвені 2004 года SQLite 3.0 дадаў інтэрнацыяналізацыю, яўную тыпізацыю і іншыя істотныя паляпшэнні, часткова прафінансаваныя America Online. У 2011 годзе Хіп абвясціў аб сваіх планах дадаць інтэрфейс NoSQL у SQLite, а таксама анансаваў UnQL, функцыянальны набор SQL, прызначаны для дакументна-арыентаваных баз даных. У 2018 годзе SQLite прыняла Кодэкс паводзін (), заснаваны на Правілах святога Бенедыкта, які выклікаў некаторыя спрэчкі і пазней быў перайменаваны ў Кодэкс этыкі.
SQLite з’яўляецца адным з чатырох фарматаў, рэкамендаваных для доўгатэрміновага захоўвання набораў даных Бібліятэкай Кангрэса.
Выкарыстанне
Аперацыйныя сістэмы SQLite прадвызначана ўсталяваны ў:
Android BlackBerry 10 Fedora Linux — выкарыстоўваецца сістэмай кіравання пакетамі rpm FreeBSD — выкарыстоўваецца сістэмай кіравання пакетамі iOS Mac OS X 10.4 і далей NetBSD NixOS — выкарыстоўваецца сістэмай кіравання пакетамі Nix Red Hat Enterprise Linux — выкарыстоўваецца гэтак жа, як і ў Fedora Solaris 10 — выкарыстоўваецца ў Service Management Facility Symbian Tizen webOS Windows 10 і далей
Вэб-браўзеры
Браўзеры Google Chrome, Opera, Safari і браўзер Android дазваляюць захоўваць інфармацыю і атрымліваць яе з SQLite. Браўзеры на аснове Chromium таксама выкарыстоўваюць SQLite для захоўвання даных канфігурацыі, такіх як гісторыя наведванняў сайтаў, файлы cookie, гісторыя спамповак і г. д. Mozilla Firefox і Mozilla Thunderbird захоўваюць даныя канфігурацыі (закладкі, файлы cookie, кантакты і г.д.) ва ўнутраных базах даных SQLite. Староннія дапаўненні могуць выкарыстоўваць JavaScript API для кіравання базамі даных SQLite.
Вэб-фрэймворкі
Symphony Laravel Django — пра вызначаная СКБД Drupal Ruby on Rails — прадвызначаная СКБД
Іншыя
Adobe Systems выкарыстоўвае SQLite ў якасці фармату файла ў Adobe Photoshop Lightroom, стандартнай базы даных у Adobe AIR і ўнутры Adobe Reader. Як і ў многіх праграмах Apple, Photos унутрана выкарыстоўвае SQLite. Skype Сістэма спадарожнікавай навігацыі BMW IDrive Сістэмы TomTom GPS, для карт NDS Audacity выкарыстоўвае SQLite ў якасці фармату файла, пачынаючы з версіі 3.0.0. Evernote выкарыстоўвае SQLite для захоўвання лакальных даных у Windows.
Гл. таксама MySQL Oracle Database
Знешнія спасылкі
Катэгорыя:Сістэмы кіравання базамі даных Катэгорыя:Свабодныя бібліятэкі праграм Катэгорыя:Свабоднае кросплатформавае праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2000 годзе