Маршалаўскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Хантынгтан у штаце Заходняя Вірджынія.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны ў 1837 годзе і названы ў гонар Джона Маршала, чацвёртага галоўнага суддзі Вярхоўнага Суда ЗША. Універсітэт класіфікуецца як доктарскі універсітэт з высокай даследчай актыўнасцю.

Структура У цяперашні час універсітэт складаецца з дзевяці каледжаў: каледжа бізнесу, каледжа адукацыі і прафесійнага развіцця, каледжа мастацтваў і медыяў, каледжа медыцынскіх прафесій, ганаровага каледжа, каледжа інжынерыі і інфарматыкі, каледжа вольных мастацтваў, каледжа прыродазнаўчых навук і ўніверсітэцкага каледжа; а таксама двух школ: школы фармацыі і школы медыцыны.

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Заходняя Вірджынія

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Заходняй Вірджыніі Катэгорыя:Хантынгтан (Заходняя Віргінія)