Рыбнае — карта Разанскай вобласці () — горад (з 1961 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Рыбнаўскага раёна Разанскай вобласці. Заснаваны ў 1597 годзе. Горад размешчаны на захадзе вобласці, на рацэ Вожа (прыток Акі), за 18 км ад Разані. Буйны чыгуначны вузел.

Гісторыя Упершыню згадваецца ў пісцовых кнігах 1597 года як сяло Рыбіна, пазней Рыбнае. Назву звязваюць з рыбалоўствам на рацэ Вожа. Непадалёк ад Рыбнага, у пойме Вожы і яе прытоку Мячы, у жніўні 1378 рускія войскі на чале з маскоўскім князем Дзмітрыем (які потым атрымаў эпітэт «Данскі») разграмілі мангола-татарскія войскі.

Хуткаму росту ў XIX стагоддзі сяло абавязана будаўніцтву і пуску ў 1864 годзе чыгункі Масква—Разань. З 1947 года Рыбнае атрымала статус рабочага пасёлка, з 1961 года — статус горада.

Насельніцтва

Культура Непадалёк ад Рыбнага, у сяле Канстанцінава, нарадзіўся паэт С. А. Ясенін; у Канстанцінаве знаходзіцца літаратурна-мемарыяльны музей-запаведнік паэта.

У сяле Пашчупава знаходзіцца Іаана-Багаслоўскі Пашчупаўскі манастыр.

Катэгорыя:Гарады Разанскай вобласці