Спаборніцтвы па тэнісе на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года праходзілі з 24 ліпеня па 1 жніўня 2021 года ў тэнісным парку «Арыякэ».
Перамогу ў агульнакамандным заліку здабыла зборная Алімпійскага камітэта Расіі: на рахунку расійскіх тэнісістаў залатая і дзве срэбныя ўзнагароды. Другое месца раздзялілі каманды Чэхіі, Швейцарыі і Харватыі — у іх актыве па адным медалю вышэйшай пробы і срэбнай узнагародзе. На XXXII летніх Алімпійскіх гульнях свае першыя медалі выйгралі прадстаўнікі Бразіліі, Новай Зеландыі і Украіны, а тэнісісты з Чэхіі і Харватыі ўпершыню здабылі перамогі.
У фінальных матчах двух з пяці разрадаў (мужчынскага парнага і змяшанага) згулялі прадстаўнікі адной краіны — Харватыі і АКР адпаведна.
Медалі Агульны залік (Тлустым выдзелена найбольшая колькасць медалёў у сваёй катэгорыі; краіна-гаспадыня таксама выдзелена) Агульная колькасць медалёўМесца Краіна Золата Срэбра Бронза Агулам 1 1 2 0 32 1 1 0 2 1 1 0 2 1 1 0 2 5 1 0 0 16 0 0 1 1 0 0 1 1 0 0 1 1 0 0 1 1 0 0 1 1 Агулам 5 5 5 15
Медалісты Мужчыны КатэгорыяЗолатаСрэбраБронза Мужчынскі адзіночны разрад Мужчынскі парны разрад Нікала МекцічМатэ Павіч Іван ДодзігМарын Чыліч Майкл ВінусМаркус Даніэл
Жанчыны КатэгорыяЗолатаСрэбраБронза Жаночы адзіночны разрад Жаночы парны разрад Барбара КрэйчыкаваКацярына Сінякова Белінда БенчычВікторыя Голубіч Лаура ПігосіЛуіза Стэфані
Змяшаны разрад КатэгорыяЗолатаСрэбраБронза Змяшаны парны разрад Анастасія ПаўлючэнкаваАндрэй Рублёў Алена ВеснінаАслан Карацаў Эшлі БарціДжон Пірс
Кваліфікацыя
Спасылкі Тэніс на афіцыйным сайце летніх Алімпійскіх гульняў 2020
Катэгорыя:Тэніс на Алімпійскіх гульнях Катэгорыя:Спаборніцтвы на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 Катэгорыя:2021 год у тэнісе