Аклахомскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Норман у штаце Аклахома.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1890 годзе на тэрыторыі Аклахома, ён існаваў побач з індзейскай тэрыторыяй на працягу 17 гадоў, перш чым гэтыя дзве тэрыторыі сталі штатам Аклахома.

Налічваючы каля 3 тысяч выкладчыкаў, універсітэт прапануе 152 праграмы бакалаўрыяту, 160 магістарскіх праграм, 75 доктарскіх праграм і 20 спецыяльнасцей на першым прафесійным узроўні.

У кампусе ў Нормане ёсць два вядомыя музеі: Музей мастацтва імя Фрэда Джонса-малодшага, які спецыялізуецца на французскім імпрэсіянізме і індзейскім мастацтве, і Музей прыродазнаўства імя Сэма Нобла ў Аклахоме, які спецыялізуецца на прыродзе Аклахомы.

Структура Каледж архітэктуры Каледж мастацтваў і навук Каледж атмасферных і геаграфічных навук Каледж бізнесу Каледж зямлі і энергіі Каледж адукацыі Каледж інжынерыі Каледж прыгожых мастацтваў Каледж міжнародных студый Каледж журналістыкі і масавых камунікацый Каледж права Каледж прафесійнага і бесперапыннага навучання

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Аклахома

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аклахомы