«Суседзі» () ― беларускі савецкі камедыйны мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Валерыем Панамаровым на кінастудыі «Беларусфільм» у 1979 годзе. Сюжэт Тэлефільм складаецца з трох навел, якія апавядаюць аб пацешных выпадках з жыцця суседзяў адной беларускай вёсачкі. У навелі «Папугай, яблык і…» вясковага хлапчука Сашку несправядліва абвінавачваюць у крадзяжы папугая і веласіпеднага кола. «Ляснік і…» расказвае пра няўдачлівага лесніка Мікіту Тыркіча. Уцякаючы ад кабана, Мікіта знаходзіць выратаванне на старым вязе, але выпадкова правальваецца ў яго глыбокае дупло… Герой навэлы «Карпы і…» дзед Галдзебік вырашае дапамагчы старшыні вывесці родны калгас у мільянеры. Яго план просты: купіць у горадзе рыбак і засяліць імі вясковую сажалку… У галоўных ролях
Здымачная група рэжысёр ― Валерый Панамароў сцэнар ― Аляксей Дудараў дырэктар фільма ― Л. Асяненка аператар ― Анастасія Суханава кампазітар ― Валерый Іваноў мастак ― Л. Гарохава, Леанід Яршоў мантаж ― Вера Калядзенка
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Валерыя Панамарова