Бранштэйн — прозвішча яўрэйскага паходжання.
Вядомыя носьбіты Давід Іонавіч Бранштэйн (1924—2006) — савецкі і расійскі шахматыст, гросмайстар. Лейба Давідавіч Бранштэйн (Леў Троцкі; 1879—1940) — дзеяч міжнароднага камуністычнага рэвалюцыйнага руху, практык і тэарэтык марксізму, ідэолаг адной з яго плыняў — трацкізму. Макс Бранштэйн (больш вядомы як Мардэхай Ардон; 1896—1992) — ізраільскі мастак. Мацвей Пятровіч Бранштэйн (1906—1938) — савецкі фізік-тэарэтык. Якаў Анатолевіч Бранштэйн (1897—1937) — беларускі і яўрэйскі савецкі крытык і літаратуразнавец, член-карэспандэнт АН БССР (1936).