Бенцэ Халас (венг. Halász Bence, нар. года, ) — венгерскі кідальнік молата, бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету 2019 і 2023 гадоў, прызёр чэмпіянатаў Еўропы. Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года.

Біяграфія і кар’ера На чэмпіянаце Еўропы-2018 у Берліне ён выйграў бронзавы медаль з вынікам 77,36 метра.

На перадалімпійскім чэмпіянаце свету, які праходзіў у 2019 годзе ў сталіцы Катара горадзе Доха, Бенцэ заваяваў бронзавы медаль адправіўшы снарад на 78,18 метраў. Гэта першы сур’ёзны поспех на сусветных лёгкаатлетычных форумах.

У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Будапешце, венгерскі атлет, у кіданні молата, з вынікам 80,82 метра стаў бронзавым медалістам чэмпіянату свету.

Асабісты рэкорд — 80,92 (2022 год).

Катэгорыя:Лёгкаатлеты Венгрыі