Балометр — прылада для вымярэння энергіі электрамагнітнага выпраменьвання. Асноўная частка — тэрмаадчувальны элемент, электрасупраціўленне якога мяняецца пад уздзеяннем выпраменьвання. Бываюць балометры металічныя (тонкія чэрненыя металічныя плёнкі), паўправадніковыя і дыэлектрычныя (слаі сегнетазэлектрыкаў або аксідаў тытану ці крэмнію). Створаны звышправодныя балометры. Памеры і формы адчувальнага элемента вызначаюцца прыродай крыніцы выпраменьвання; для спектральных вымярэнняў вырабляецца з 2 аднолькавых палосак (выпрамяненне накіроўваецца толькі на адну). Выкарыстоўваюцца ў інфрачырвонай спектраметрыі, радыё- і піраметрыі.
Гл. таксама
Тэрмаэлектрычныя прыёмнікі
Літаратура
Катэгорыя:Электронныя кампаненты Катэгорыя:Прыборы Катэгорыя:Вымяральныя прыборы Катэгорыя:Датчыкі Катэгорыя:З’явіліся ў 1878 годзе Катэгорыя:Вынаходніцтвы ЗША