Баі за Кутум — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горад (). Па выніку супрацьстаяння населены пункт захапілі Сілы аператыўнай падтрымкі і арганізавалі масавыя забойствы мірных жыхароў.
Перадгісторыя Большасць насельніцтва Кутума не арабы, а . Падчас Дарфурскай вайны горад стаў адным з цэнтраў антыўрадавых сіл. Тут адбыліся некалькі буйных сутыкненняў паміж дарфурскімі баевікамі і ўладамі. На поўнач ад Кутума ўтварыўся лагер бежанцаў Касаб.
Храналогія У першыя дні канфлікту паміж САП і ўрадам у Кутуме, у адрозненне ад іншых гарадоў краю, баявыя дзеянні не вяліся. 17 сакавіка 2023 года камандуючы САП Махамед Дагала заявіў, што ліквідуе лагеры бежанцаў па ўсёй краіне, у тым ліку Касаб.
30 мая мясцовая банда забіла афіцэра памежнай службы Дарфура, які быў сваяком Мусы Хілала (заснавальніка апалчэння «Джанджавід», на базе якога створаны САП). У адказ атрады Сіл аператыўнай падтрымкі атакавалі цэнтр Кутума. Нягледзячы на заявы суданскага ўрада, што яны адбілі атаку праціўніка, паводле паведамленняў жыхароў, 4 чэрвеня ўлады страцілі Кутум. У той жа дзень баевікі Дагала напалі на лагер Касаб, дзе загінула не менш за пяцьдзясят мірных жыхароў. У выніку баявых дзеянняў рынак у Кутуме быў разбураны, як і большая частка Касаба.
Да ліпеня больш за 90 % насельніцтва пакінула горад. Многія жыхары горада беглі ў або Ха-Шабу.
Рэакцыя Міні Мінаві, губернатар рэгіёна Дарфур, назваў Кутум «зонай бедства» і выказаў шкадаванне з нагоды масавых забойстваў. Губернатар Паўночнага Дарфура Німір Абдэльрахман выступіў з заявай, у якой таксама выказаў шкадаванне
Наступствы 7 чэрвеня суданскае падраздзяленне па барацьбе з гвалтам у адносінах да жанчын заявіла, што ў Кутуме па меншай меры 18 жанчын, уключаючы падлеткаў, былі згвалтаваны прыхільнікамі Дагала.
9 чэрвеня паўстанцы пачалі напады на навакольныя вёскі. Акрамя таго, яны расстралялі мэра горада Фарука Махамеда Бектума пасля адмовы аддаць ключ ад машыны.
Да ліпеня САП увялі плату за абарону ад банд і рэпрэсій, а гандляроў на дарозе Кутум—Эль-Фашыр абкладалі падаткам. Акрамя таго, працягваліся масавыя забойствы і згвалтаванні.
Крыніцы
Спасылкі Sudan: Dozens killed as RSF attacks North Darfur's Kutum — Middle East Eye
Катэгорыя:Чэрвень 2023 года Катэгорыя:Май 2023 года Кутум