Аклахомскі паўднёва-ўсходні дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Дзюрант у штаце Аклахома.

Гісторыя 6 сакавіка 1909 года заканадаўчы сход штата Аклахома зацвердзіў акт аб прызначэнні горада Дзюрант сядзібай для новай вучэльні. Яна адкрыла свае дзверы для студэнтаў 14 чэрвеня 1909 года як дзяржаўная нармальная школа. Першапачатковая праграма навучання складалася з чатырох гадоў сярэдняй школы і першага і другога курсаў каледжа. Першыя заняткі праводзіліся ў часовых памяшканнях да завяршэння будаўніцтва Морысан-хола ў студзені 1911 года, вядомага сёння як адміністрацыйны будынак.

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Аклахома

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аклахомы