Наталля Уладзіміраўна Су́става (нар. ) — мастак, кніжны графік, аўтар ілюстрацый да дзіцячых кніг і педагог.
Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Хемніц (Германія). У 1971 годзе скончыла Горкаўскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці мастак-афарміцель (дызайнер), у 1976 годзе Маскоўскі паліграфічны інстытут. У 2017 годзе павышала кваліфікацыю ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школыСустова Наталья Владимировна // Сайт факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ. З 2012 года выкладае акадэмічны малюнак на кафедры дызайна моды факультэта сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Член Беларускага саюза мастакоў Секцыя «Верасень» // Сайт Беларускага саюза мастакоў.
Творчасць Працуе ў жанры станковай і кніжнай графікі. Пераважна афармляе і ілюструе кнігі для дзяцей. З 1976 года супрацоўнічае з выдавецтвамі Масквы і Мінска. Творы Наталлі Суставай вылучаюцца мяккасцю, лірычнасцю, тонкім адчуваннем колеру, своеасаблівасцю мастацкага вырашэння.
Узнагароды Прэмія часопіса «Вясёлка» імя В. Віткі (1992); Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2007); Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2015).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Сустова Наталья Владимировна // Сайт факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ
Катэгорыя:Графікі СССР Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары СССР Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі