Юндзілы — шляхецкі род герба «Лебедзь». Родапачынальнік — Рачка, які жыў на мяжы XIV—XV стагоддзяў, меў сына Юндзіла, ад імя якога ўтварылася прозвішча Юндзілы.
Валодалі маёнткамі Грудопаль, Івацэвічы, Рэгінаў, Рудня, Сенькавічы, Югалін размешчанымі па-над ракой Шчарай.
Вядомыя прадстаўнікі Мікалай Юндзілавіч (? — пасля 1527), сын Юндзіла Рачкавіча. Кухмістр вялікай княгіні Алены Іванаўны ў 1495—1505, намеснік дубіцкі і канеўскі з 1506, харужы земскі (вялікі) у 1506—1511, маршалак гаспадарскі ў 1516—27. Мацей Янавіч (?—?), сын Яна Юндзілавіча. Маршалак гаспадарскі ў 1538 Мікалай Шымкавіч (?—?), сын Шымкі Юндзілавіча. Войскі і канюшы гарадзенскі з 1539, намеснік мерацкі каралевы Боны ў 1541. Войцех Шымкавіч (?—?), сын Шымкі Юндзілавіча. Дзяржаўца лейпунскі і алькеніцкі з 1541, ушпальскі і пенянскі, цівун і гараднічы віленскі з 1542. Мікалай (?—?), сын Паўла Юндзілавіча. Суддзя земскі слонімскі ў 1555—1562, каралеўскі дваранін у 1570, паборца слонімскі ў 1567 і 1568. Андрэй (? — да 14.2.1606), сын Мацея Янавіча. Маршалак ваўкавыскі ў 1586, адначасова з 1586 маршалак гаспадарскі. Францішак (?—1818), сын Аўгусціна. Падкаморы гарадзенскі з 1784. Валодаў маёнткам Бераставіца Муравана ў Гарадзенскім пав. У 1798 атрымаў ад прускага караля для сябе і сваіх нашчадкаў графскі тытул. Станіслаў Баніфацый (1761—1847), сын Бенядзікта, прыродазнавец, батанік, член ордэна піяраў. Віктар (1790 - 1862), сын Францішка. Гаспадарыў у маёнтку Муравана. Браў удзел у вайне 1812 года. З 1829 - у эміграцыі ў Швейцарыі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі