Ке́нет Спе́нсер Ялавіц (; нар. 28 мая 1941, Чыкага, Ілінойс) — дыпламат ЗША, пасол у Беларусі ў 1994—1997 гадах.

Біяграфія Кенет Ялавіц скончыў Калумбійскі ўніверсітэт са ступенню магістра філасофіі, Вісконсінскі ўніверсітэт у Мадысане са ступенню бакалаўра мастацтваў.

На дыпламатычнай службе з 1966 года. Працаваў у Гаазе, у місіі ЗША ў НАТА, пасланнікам-дарадцам па эканамічных справах у Маскве (1991—1993). У 1994—1997 — пасол ЗША ў Беларусі, у 1998—2001 — пасол ЗША ў Грузіі. Пасля гэтага скончыў дыпламатычную кар’еру.

У 2009 абраны ў Амерыканскую акадэмію дыпламатыі.

Валодае рускай, французскай мовамі.

Сям’я Жанаты, мае сына.

Крыніцы

Катэгорыя:Супрацоўнікі Знешнепалітычнай службы ЗША Катэгорыя:Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане Катэгорыя:Паслы ЗША ў Беларусі Катэгорыя:Паслы ЗША ў Грузіі Катэгорыя:Выкладчыкі Джорджтаўнскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі ўніверсітэта Вашынгтона і Лі