Мікалай Ануфрыевіч Сухазане́т ( — ) — ваенны дзеяч Расійскай імперыі, генерал ад артылерыі (1852), генерал-ад’ютант (1856). Брат І. А. Сухазанета
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Вясея (сучасны аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Атрымаў хатнюю адукацыю. У 1811 годзе паступіў на ваенную службу юнкерам 1-й конна-артылерыйскай роты і ў гэтым жа годзе атрымаў званне прапаршчыка. У час вайны 1812 года прымаў удзел у баях пад Клясціцамі, Полацкам, Чашнікамі, Віцебскам, Люцынам, на рацэ Сівошыне і інш. У час замежных паходаў 1813—1814 гадоў вызначыўся ў баях каля Баўцэна, Дрэздэна, Лейпцыга, Кульма, Парыжа. З 1814 года М. А. Сухазанет ад’ютант начальніка артылерыі 1-й арміі, з 1819 года — камандзір конна-артылерыйскай роты, начальнік артылерыі 4-га рэзервовага кавалерыйскага корпуса, з 1824 года — начальнік штаба артылерыі 1-й арміі. Прымаў удзел у задушэнні паўстання дзекабрыстаўСухозанет Николай Онуфриевич // Военно-морской словарь на сайце Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. У час задушэння паўстання 1830—1831 гадоў дзейнічаў на тэрыторыі Польшчы.
У 1836 годзе М. А. Сухазанет прызначаны камандзірам 4-й артылерыйскай дывізіі, у 1849 годзе — начальнікам артылерыі дзеючай арміі. З пачаткам Крымскай вайны 1853—1856 гадоў — начальнік артылерыі дзеючай арміі. У 1855 годзе прызначаны камандзірам 3-га пяхотнага корпуса, у студзені 1856 года — камандуючым Паўднёвай арміяй. З красавіка 1856 года М. А. Сухазанет прызначаны ваенным міністрам і членам Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі. У 1861 годзе выконваў абавязкі намесніка Царства Польскага.
У лістападзе 1861 года М. А. Сухазанет звольнены ў адстаўку з пакіданнем членам Дзяржаўнага савета. Жыў і памёр у горадзе КалугаНиколай Онуфриевич Сухозанет // Наследие слуцкого края. Пахаваны на могілках Лаўрэнцьева манастыра.
Памяць У 1961 годзе Санкт-Пецярбургскі манетны двор адчаканіў памятны медаль у гонар М. А. Сухазанета, які быў яму ўручаны саслужыўцамі 26 снежня 1861 года ў памяць 50-годдзя службы ў афіцэрскіх чынахМедаль в честь генерал-адъютанта Н. О. Сухозанета // Переславский музей-заповедник.
Крыніцы
Літаратура
— Столб. 973. — 1024 столб. с илл. и карт., 8 л. карт и илл.
Спасылкі Сухозанет Николай Онуфриевич // Военно-морской словарь на сайце Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі Николай Онуфриевич Сухозанет // Наследие слуцкого края Дом Сухозанета // Авторская фото-видеогалерея, посвящённая архитектуре Калуги и Калужской области Медаль в честь генерал-адъютанта Н. О. Сухозанета // Переславский музей-заповедник Военные министры Российской империи // Военно-информационный портал ArmyRus.ru
Катэгорыя:Генералы ад артылерыі (Расійская імперыя) Катэгорыя:Генерал-ад’ютанты (Расійская імперыя) Катэгорыя:Расійскія камандзіры напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў Катэгорыя:Удзельнікі Крымскай вайны Катэгорыя:Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі Катэгорыя:Ваенныя міністры Расійскай імперыі