Шашупэ (, , ) — рака, левы прыток Нёмана. Даўжыня 298 км. Пачынаецца ў Польшчы, затым на асноўным працягу цячэ па тэрыторыі Літвы, у тым ліку ўтвараючы мяжу з Калінінградскай вобласцю Расіі.

Плошча басейна па краінах Літва — 4782 км², Польшча — 287 км², Расія — 919 км²vle.lt.

Назва Назва ракі мае балцкае паходжанне. Корань šeš- распаўсюджаны ў гідронімах Літвы, але паходжанне яго незразумелае. Яго спрабуюць звязаць з («цёмнае месца, схаванае ад святла»), ранейшае значэнне гэтага кораня магло быць «халодны, халаднаваты»Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. Upė па-літоўску — «рака».

Зноскі

Катэгорыя:Прытокі Нёмана Катэгорыя:Рэкі Літвы Катэгорыя:Рэкі Падляскага ваяводства Катэгорыя:Рэкі Калінінградскай вобласці Катэгорыя:Памежныя рэкі