Аляксей Аляксандравіч Трасцінецкі (нар. , Мінск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Лёгкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Біяграфія Выхаванец мінскай СДзЮШАР №10. Першы трэнер — Міхаіл Аркадзевіч Фейман.

У 2008-2014 гадах выступаў за мінскіх «Цмокаў», заваяваў з клубам шэсць чэмпіёнскіх тытулаў і пяць Кубкаў Беларусі.

У сезоне 2015—2016 абараняў колеры расійскай «Разані» ў розыгрышы Суперлігі, правёў 28 гульняў за гэту каманду, як форвард набіраў па 8,2 ачка пры 6,5 падборах і 1,2 перадачы за 31,8 хвіліны ў сярэднім на паркеце. Пры яго садзейнічанні каманда фінішавала на чацвёртым радку ў рэгулярным першынстве, але не здолела рэалізаваць сябе ў плэй-оф — ужо на стадыі чвэрцьфіналу «Разань» саступіла «Сахаліну» 2:3 і вылецела з турніру.

У маі 2016 года вярнуўся ў «Цмокі».

Выступаў за юніёрскую U-18 (2003—2004), моладзевую U-20 (2005—2006) і нацыянальную (2008—2022) зборную Беларусі.

Кар’ера 2002—2004 — РШВСМ (Мінск) 2004—2008 — Віталюр (Мінск) 2008—2012 — Мінск-2006 2012—2014 — Цмокі-Мінск 2014—2016 — Разань (Расія) 2016—2022 — Цмокі-Мінск 2022—2023 — Мінск з 2023 — Гродна-93

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (19): 2004/2005, 2005/2006, 2006/2007, 2007/2008, 2008/2009, 2009/2010, 2010/2011, 2011/2012, 2012/2013, 2013/2014, 2016/2017, 2017/2018, 2018/2019, 2019/2020, 2020/2021, 2021/2022, 2022/2023, 2024/2025, 2025/2026. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2023/2024. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2003/2004. Уладальнік Кубка Беларусі (15): 2005, 2006, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021, 2022, 2024. Фіналіст Кубка Беларусі (2): 2007, 2023.

Спасылкі Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце eurobasket.com

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Разані» (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20