Сэме́ру () або Мухамеру самы высокі вулкан на востраве Ява ў Інданезіі. Сэмеру знаходзіцца ў паўднёвым канцы вулканічнага комплексу — кальдэры Тэнгер (Tengger). У кратары вулкана знаходзіцца возера лавы. Вышыня Сэмеру — 3676 м (вышэйшы пункт вострава), мае некалькі кратараў; папярочнік сучаснага кратара 500—650 м, глыбіня да 220 м. Вулкан складзены андэзітамі і базальтамі. З’яўляецца галоўнай славутасцю нацыянальнага парку .
Вывяржэнні З 1818 года было адзначана 56 вывяржэнняў Сэмеру. З 1967 года вулкан пастаянна актыўны, ён вывяргае клубы дыму, вулканічнага попелу і піракластычнага матэрыялу з інтэрвалам 20-30 хвілін. Вывяржэнні зараз адбываюцца ў асноўным у паўднёва-ўсходнім кратары вулкана.
Апошнія вывяржэнні
1 снежня 2020 вулкан пачаў вывяргаць распаленую лаву, яе паток дасягнуў больш за 1 км у даўжыню. Гарачыя аблокі ўтварылі шлейф вулканічнага попелу, які расцягнуўся на 11 км у бок раёна Бесак-Кабакан. Каля 550 чалавек вымушаныя былі пакінуць свае дамы. Вывяржэнне суправаджалася вулканічнымі маланкамі. 4 снежня 2021 года масіраваны выкід вулканічнага попелу і камянёў, пры якім загінула 13 і пацярпелі ад апёкаў яшчэ 100 чалавек, пры гэтым эвакуацыя была абцяжараная з-за вулканічнага попелу, што накрыў дарогі і прывёў да разбурэння моста, да таго ж хмары вулканічнага попелу засланілі сонца настолькі, як быццам наступіла ноч. Авіякампаніі атрымалі папярэджанне, што вулканічны попел можа падымацца на вышыню да 15 кіламетраў. 19 красавіка 2023 года вулкан зноў актывізаваўся, выкінуўшы слуп попелу на вышыню 2 км.
Катэгорыя:Стратавулканы Катэгорыя:Актыўныя вулканы Катэгорыя:Вулканы Інданезіі