Юрый Віктаравіч Та́рыч, сапраўднае імя Юрый Віктаравіч Аляксееў ( — ) — беларускі і расійскі савецкі дзеяч тэатра і кіно, , заснавальнік беларускай мастацкай кінематаграфіі.
Біяграфія Нарадзіўся ў ПлоцкуНаталья Степуро Были и небыли Юрия Тарича // СБ. Беларусь сегодня130 лет со дня рождения Юрия Тарича // Тэлеканал «Беларусь 1»У літаратуры месцам нараджэння пазначаны Полацк. Вучыўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта 1903—1905)Гісторыя кінамастацтва Беларусі: У 4 т. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. (1924—1959 гг.). — 278 с.. У снежні 1905 года арыштаваны як член Варшаўскай ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі РСДРП і высланы ў вёску Тара Табольскай губерні. Акцёрскае імя, а пасля і псеўданім, атрымаў ад назвы месца высылкі.
З 1907 года быў акцёрам у Табольску, затым у Чыце, Ліпецку, Тамбове, Вільні. Пад час Першай сусветнай вайны служыў у дзеючай арміі, дзе атрымаў званне паручніка.
З 1917 года Маскве, акцёр і рэжысёр шэрагу вядучых тэатраў (працаваў у тым ліку з У. Меерхольдам). У 1920—1924 гадах — адзін з кіраўнікоў Курсанцкага тэатра Маскоўскага Крамля.
З кінематографам упершыню сутыкнуўся ў 1914 годзе, калі напісаў сцэнарый фільма «Трагедыя сям’і Набатавых» для кінафірмы Г. Лібкена з Яраслаўя. З 1923 года пераходзіць працаваць у кіно спачатку сцэнарыстам, пасля і рэжысёрам.
У 1926 годзе зняў (сумесна з Яўгенам Івановым-Барковым) першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» па аповесці Міхася Чарота «Свінапас». Здымкі ў большасці праходзілі на тэрыторыі БССР, у тым ліку ў Мінску, але тэхнічна фільм дарабляўся ў Ленінградзе. У якасці акцёраў былі прыцягнуты У. Корш-Саблін, А. Чарвякоў, В. Кнорын і інш. Дзень прэм’еры «Лясной былі» (26 снежня 1926 года) у мінскім кінатэатры «Культура» лічыцца пачаткам беларускага кіно.
У 1928—1939 гадах працаваў на студыі «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе. У 1930 годзе стварыў першую беларускую гукавую кінапраграму «Пераварот». У 1942 годзе Юрый Тарыч разам з У. Корш-Сабліным паставіў на Цэнтральнай аб’яднанай кінастудыі кінанавелу «На кліч маці» да зборніка «Беларускія навелы».
У 1943—1945 гадах — дырэктар і мастацкі кіраўнік «Манголкіно» (Манголія).
З 1945 года Юрый Тарыч працаваў пераважна на розных маскоўскіх кінастудыях, але таксама ўзначальваў студыю маладых беларускіх кінематаграфістаў «Апавяданні пра юнацтва» (1961—1967), супрацоўнічаў з Беларусьфільмам.
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1935). Узнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Памёр і пахаваны Юрый Тарыч у Маскве.
Памяць 28 мая ў Полацку перад кінатэатрам «Радзіма» быў пастаўлены помнік Юрыю Тарычу. TUT.BY День города в Полоцке: план мероприятий, час доступу: 15 студзеня 2011
Фільмаграфія 1924 Банда бацькі Кныша — сцэнарыст (сумесна з Н. Айзіковічам) 1924 Ворагі — сцэнарыст (сумесна з Н. Айзіковічам) 1925 Ваўкі — сцэнарыст 1925 Марока — сцэнарыст і рэжысёр 1925 Першыя агні — сцэнарыст і рэжысёр 1926 Крылы халопа — сцэнарыст (сумесна з В. Шклоўскім і К. Шыльдкрэтам) і рэжысёр 1926 Булат-Батыр — сцэнарыст (сумесна з Н. Зархі) 1926 Лясная быль — сцэнарыст (сумесна з Я. Івановым-Барковым) і рэжысёр 1928 Свае і чужыя — сцэнарыст (сумесна з Х. Херсонскім і А. Дуброўскім) і рэжысёр 1928 Хабу — сцэнарыст (сумесна з В. Віскоўскім па аповеці У. Іванова) 1928 Капітанская дачка — рэжысёр (сцэнарый В. Шклоўскага па матывах аповесці А. С. Пушкіна «Капітанская дачка») 1929 Да заўтра — сцэнарыст і рэжысёр (сумесна з І. Бахарам) 1930 Нянавісць (другая назва — «Чорная кроў») сцэнарыст (сумесна з Л. Іерыхонавым) і рэжысёр 1932 Уцекачы — рэжысёр 1935 Шлях карабля — рэжысёр 1938 Адзінаццатага ліпеня — сцэнарыст (сумесна з А. Зяновіным) і рэжысёр 1940 Нябёсы — рэжысёр 1942 Беларускія навелы — рэжысёр (сумесна з У. Корш-Сабліным) 1942 Забойцы выходзяць на дарогу — рэжысёр (сумесна з У. Пудоўкіным) 1945 Стэпавыя Віцязі — рэжысёр
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Спасылкі Отец белорусского кино и непримиримый противник скуки и серости // Мы открываем Беларусь! — Planetabelarus.by Наталья Степуро Были и небыли Юрия Тарича // СБ. Беларусь сегодня Тарыч (Аляксееў) Юрый Віктаравіч // Прыдзвінскі край: гсіторыя і сучаснасць 130 лет со дня рождения Юрия Тарича // Тэлеканал «Беларусь 1» Юлия Лахвич Тарич Юрий Викторович // Сайт кінаканцэрна «Масфільм»
Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР Катэгорыя:Кінаакцёры СССР Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Кінаакцёры Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)