Сярэдне-Заходні дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Уічыта-Фолс у штаце Тэхас.

Агульная характарыстыка Вучэльня з'яўляецца часткай сістэмы Тэхаскага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Універсітэт складаецца з акадмічных каледжаў з 16 праграмамі бакалаўрыяту, якія прапануюць 43 спецыяльнасці і 30 дадатковых праграмы, 9 праграм магістратуры, якія прапануюць 28 спецыяльнасцей і 15 дадатковых.

Універсітэт з'яўляецца адзіным універсітэтам у Тэхасе з членствам у Савеце грамадскіх каледжаў гуманітарных навук ЗША. Універсітэт таксама з'яўляецца членам Асацыяцыі амерыканскіх каледжаў і універсітэтаў.

Структура Каледж прыродазнаўства, матэматыкі і інжынерыі Каледж бізнес-адміністравання Каледж прыгожых мастацтваў Каледж медыцынскіх навук і сацыяльных паслуг Каледж гуманітарных і сацыяльных навук Каледж адукацыі Школа аспірантуры

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Тэхас

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Тэхаса