Пылва (старое напісанне Пыльва; ) — горад на ўсходзе Эстоніі, адміністрацыйны цэнтр павета Пылва. Размешчаны ля мяжы з Расіяй. Асноўнае насельніцтва — эстонцы і рускія.
Гісторыя Першая згадка пра паселішча на месцы горада датуецца 1452 годам. Назва паходзіць ад эстонскага слова «каленка» (), аднак цалкам яе паходжанне застаецца няясным. Мясцовая легенда згадвае, што на гэтым месцы ў касцёле Святой Марыі была змешчана дзяўчына, яна трымалася на каленках, каб выгнаць з яе д’ябла. Па агульным меркаванні, з гэтае нагоды і быў названы горад.
Пылва знаходзілася на старым вайсковым шляху паміж Паўночнай і Паўднёвай Лівоніяй. Прыкладна ў 1240 годзе, неўзабаве пасля хрысціянізацыі Эстоніі, бернардзінскія манахі пабудавалі тут царкву, прысвечаную Дзеве Марыі. Царква была падпарадкавана Дэрпцкаму епіскапству. У XVI стагоддзі горад быў далучаны да Рускай дзяржавы. У 1582 годзе горад перайшоў, як частка паўднёвай Эстоніі, пад суверэнітэт Рэчы Паспалітай, а пазней увайшоў у склад Швецыі. У 1721 годзе паводле Ніштацкай дамовы Эстонія і Лівонія адышлі Расійскай імперыі.
Толькі пасля абвяшчэння незалежнасці Эстоніі ў 1918 годзе ў горадзе адбыўся нацыянальны ўздым.
Палітычнае ўладкаванне Савет горада складаецца з 17 членаў, якія абіраюцца на мясцовых выбарах. Урад складаецца з пяці членаў.
Насельніцтва
Адукацыя Пылва мае тры школы.
Спасылкі
Афіцыйны сайт горада Вэб-камера, размешчаная ў Пылве
Катэгорыя:Гарады Эстоніі Катэгорыя:Пылвамаа