Гайла (Bouchard C. B. The Cartulary-Chronicle of St-Pierre of Béze. — University of Toronto Press, 2019. P. 99—102, 113, 117; ) — біскуп Лангра (з 880).

Біяграфія Сын і цёзка графа Гайлы. Быў абатам Флавіньі ў 866—870 гадахBouchard C. B. The Cartulary of Flavigny, 717—1113. — Cambridge, MA: Medieval Academy of America, 1991. P. 146. і Турну ў апошнія гады валадарання Карла Лысага. У 879 годзе каранаваў Боза Праванскага ў Мантайле; Боза, сваім парадкам, зрабіў яго біскупам Лангра.

За час свайго кароткага тэрміна знаходжання на біскупскай кафедры значна павялічыў зямельныя ўладанні і правы дыяцэзіі Лангра, што стала знакам палітычнай празорлівасці. Азначаўся як амбіцыйны прэлат, які спрабаваў пашырыць часовую ўладу сваёй кафедры настолькі далёка, наколькі гэта магчыма за валадараннем слабых КаралінгаўMacLean S. Kingship and Politics in the Late Ninth Century: Charles the Fat and the End of the Carolingian Empire. — Cambridge University Press, 2003. P. 110..

Крыніцы

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Постаці Лангра