«Палац» () — мастацкі фільм 2023 года рэжысёра Рамана Паланскага, дваццаць трэці поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Аўтарамі сцэнарыя выступілі Раман Паланскі і Ежы Скалімоўскі. Галоўныя ролі выканалі Мікі Рурк, , Фані Ардан, Аляксандр Пятроў і іншыя. Фільм з’яўляецца капрадукцыяй Італіі, Швейцарыі, Польшчы, Францыі.

Прэм’ера фільма адбылася 2 верасня 2023 года ў межах пазаконкурснай праграмы 80-га Венецыянскага кінафестывалю.

Сюжэт Падзеі фільма адбываюцца ў раскошным швейцарскім гатэлі напярэдадні Новага года. У сюжэце «пераплятаюцца лёсы гасцей і тых, хто іх абслугоўвае».

Акцёрскі склад — Хансуэлі Фані Ардан — Констанс Роўз Мары дэ ла Вале Джон Кліз — Артур Уільям Далас III Мікі Рурк — Білі Краш — місіс Робінсан Бронвін Джэймс — Магнолія  — доктар Ліма  — Бонга Аляксандр Пятроў — Антон, расійскі госць  — Каспар Тэль  — Таніна Марына Страхава — Наташа Мішэль Шапа — Зорыя

Вытворчасць і прэм’ера Фільм быў анансаваны ў красавіку 2021 года. Сцэнарый карціны напісаў сам Раман Паланскі сумесна з Ежы Скалімоўскім (папярэдняя сумесная праца гэтых кінематаграфістаў — фільм 1962 года «Нож у вадзе»), музыку — Аляксандр Дэспла. Спрадзюсіравалі карціну італьянскія кінакампаніі «Rai Cinema» і «Eliseo Entertainment». Здымкі пачаліся ў Швейцарыі ў красавіку 2022 года, прычым аператарам стаў нязменны партнёр Паланскага Павел Эдэльман. Сярод акцёраў у галоўных ролях Мікі Рурк, і Фані Ардан. Бюджэт карціны складае 13 мільёнаў еўра.

Прэм’ера «Палаца» была запланавана на зіму 2023 года. У чэрвені 2023 года стала вядома, што сусветная прэм’ера фільма адбудзецца на 80-м Венецыянскім кінафестывалі ў верасні, у пазаконкурснай праграме. Першы трэйлер карціны выйшаў у пачатку жніўня 2023 года.

Ацэнкі Кінакрытыкі вядучых сусветных выданняў рэзка раскрытыкавалі фільм, назваўшы яго безгустоўным. Пасля прэм’еры на сайце-агрэгатары прафесійных рэцэнзій «Rotten Tomatoes» фільм атрымаў рэйтынг 0%.

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Італіі 2023 года Катэгорыя:Фільмы Швейцарыі 2023 года Катэгорыя:Фільмы Польшчы 2023 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2023 года Катэгорыя:Кінакамедыі 2023 года Катэгорыя:Кінакамедыі Італіі Катэгорыя:Кінакамедыі Швейцарыі Катэгорыя:Кінакамедыі Польшчы Катэгорыя:Кінакамедыі Францыі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на італьянскай мове Катэгорыя:Фільмы Рамана Паланскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Рамана Паланскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Ежы Скалімоўскага