Аляксандр Трафімавіч Кірсанаў (, Старое Чыркава, Хвалынскі раён, Саратаўская вобласць — ) — беларускі савецкі аграхімік. Доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар (1909).
Біяграфія Скончыў у 1908 годзе сельскагаспадарчы інстытут у Берліне. У 1913—1920 гадах кіраўнік Мінскай балотнай станцыі, у 1922—1925 гадах рэктар Беларускага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі. У 1931—1941 гадах загадчык лабараторыі аграхіміі Глебавага інстытута АН СССР, потым Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук. У 1923—1927 гадах член ЦВК БССР.
Навуковая дзейнасць Асноўныя працы па вывучэнню балот, вапнаванню і ўрадлівасці глебаў. Вывучаў балотныя масівы Беларусі. Аўтар метаду вызначэння даступнай (рухомай) P2O5 для раслін у глебе.
Творы К вопросам опытного изучения болот Полесья в целях культуры. — Мн., 1914. — (Труды Минской районной опытной болотной станции, № 1); Известкование как фактор урожайности.— 3 изд. — М.; Л., 1931.
Літаратура
Катэгорыя:Аграхімікі Беларусі