Віктар Паўлавіч Сазонаў (нар. , в. Гальшаны, Ашмянскі раён) — беларускі грамадскі дзеяч, палітык, журналіст і літаратар.
Біяграфія Нарадіўся ў Гальшанах у 1963 годзе. Там жа закончыў Гальшанскую сярэднюю школу (1980).
Паводле адукацыі — гісторык. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Служыў у Савецкай Арміі ў паветранна-дэсантных войсках (1981—1983). Вайсковая спецыяльнасьць — разведчык войскаў спецыяльнага прызначэньня.
Прайшоў працоўны шлях ад токара на Ашмянскім філіяле Вільнюскага завода радыёвымяральных прыбораў (1980) да навуковага супрацоўніка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі ў Гродне (1991—1993). Быў галоўным рэдактарам інфармацыйна-аналітычнага бюлетэню «Свой лад» (2002—2004), прыватным прадпрымальнікам.
У грамадска-палітычным жыцці з сярэдзіны 1980-х гадоў. Сябра гісторыка-культурнага клубу «Паходня» — першай недзяржаўнай грамадскай арганізацыі ў Гродне (з 1987); Таварыства беларускай мовы — быў сябрам Гарадзенскай рады; БНФ «Адраджэньне» — быў сябрам абласной рады; Беларускай асацыяцыі журналістаў; Грамадскага аб’яднання «Фонд імя Льва Сапегі» — сябра праўлення, каардынатар і распрацоўшчык адукацыйных праграм; адзін з заснавальнікаў Таварыства братоў Каліноўскіх; настаўніцкага згуртавання «Вулей»; кіраўнік Гродзенскага аддзялення Праваабарончага цэнтра «Вясна».
Быў сябрам Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Старшыня Гродзенскай філіі партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, намеснік старшыні БСДГ. Неаднаразова затрымліваўся і караўся штрафамі і арыштамі.
Як журналіст і літаратар друкаваўся ў беларускіх і замежных выданнях («Літаратура і мастацтва», «Rochnik grodzienski», «Ніва», «Kartki», «Дзеяслоў», «Новы замак», «Асоба і час» і інш.) і на інтэрнет-сайтах. Падзеі рамана Віктара Сазонава «Генетычны алфавіт» адбываюцца ў Вашынгтоне, Маскве, Лондане, Варшаве, у былой Чэхаславакіі і на Далёкім Усходзе.
Выбраная бібліяграфія Занатоўкі кантрабандыста. — Беласток, 2005, Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Сандалі мітрапалітыка або Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі. — Гродна, 2012, Kolegium Europu Wshodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego, выбавецкая серыя: Гарадзенская бібліятэка. Паэзія прозы. — Гродна, 2013, Гарадзенская бібліятэка. Суседскія былі. — Беласток, 2015, Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва». Генетычны алфавіт: раман. — Беласток, 2021. Рэдактар: Яўген Вапа. Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва».
Прэміі і ўзнагароды 2021 — Гліняны Вялес, за раман «Генетычны алфавіт».
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гальшанах Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Праваабаронцы Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага народнага фронту «Адраджэнне»