Марыя Баўзкова (; ) — чэшская тэнісістка; пераможца пяці турніраў WTA (з іх адзін у адзіночным разрадзе).
Спартыўная кар’ера Баўзкова выхоўвалася ў сям’і, дзе захапляліся гульнёй у тэніс. Прабабуля гуляла на добрым узроўні ў вялікі тэніс. Пачала займацца гэтым відам спорту ва ўзросце пяці гадоў. Да 2015 года гуляла ў асноўным на турнірах сярод юніёраў і ITF. У 2014 годзе яна выйграла індывідуальны тытул на Адкрытым чэмпіянаце ЗША сярод юніёраў. Жыве і трэніруецца папераменна ў Празе і Брэйдэнтане ў Фларыдзе. Яе навучае і трэніруе родны бацька Мілан Баўзкоў.
Баўзкова выйграла 12 адзіночных і тры парных турніры ў жаночым чэмпіянаце ITF. У лютым 2015 года яна дэбютавала на турніры WTA Tour у Мексіцы.
На Кубку Роджэрса 2019 года ў Таронта, турнір WTA Premier 5, Баўзкова выйшла з кваліфікацыі і дабралася да паўфіналу, саступіўшы Серэне Уільямс 6-1, 3-6, 3-6.
У сакавіку 2020 года на турніры WTA Tour у Мантэрэі яна дайшла да фінальнага паядынку, у якім саступіла ўкраінскай спартсменцы Эліне Світолінай.
Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў ГодАдзіночнырэйтынгПарнырэйтынг 2022 26 73 2021 89 34 2020 51 111 2019 57 214 2018 142 1 103 2017 187 2016 260 2015 378 1 069 2014 497 2013 1 195
Выступленні на турнірах
Фіналы турніраў WTA ў адзіночным разрадзе (4)
Перамогі (1) Легенда: Турніры Вялікага шлема (0)* Алімпіяда (0) Выніковы турнір WTA (0) Premier Mandatory / WTA 1000 Mandatory (0+1) Premier 5 / WTA 1000 (0) Premier / WTA 500 (0) International / WTA 250 (1+3)
Тытулы папакрыццях Тытулы па месцыправядзенняматчаў турніру Хард (1+2)* Зал (0) Грунт (0+1) Трава (0+1) Адкрытае паветра (1+4) Дыван (0) * колькасць перамог у адзіночным разрадзе + колькасць перамог у парным разрадзе. №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1. 31 ліпеня 2022 Прага, Чэхія Хард Анастасія Патапава 6-0 6-3
Паражэнні (3) №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1. 8 сакавіка 2020 Мантэрэй, Мексіка Хард Эліна Світоліна 5-7 6-4 4-6 2. 19 лютага 2021 Мельбурн, Аўстралія Хард Дар’я Касаткіна 6-4 2-6 2-6 3. 27 лютага 2022 Гвадалахара, Мексіка Хард Слоан Стывенс 5-7 6-1 2-6
Фіналы турніраў WTA ў парным разрадзе (6)
Перамогі (4) №ДатаТурнірПакрыццёПартнёркаСуперніцы ў фіналеЛік 1. 20 чэрвеня 2021 Бірмінгем, Вялікабрытанія Трава Луцыя Градэцкая Унс Джабір Элен Перэс 6-4 2-6 [10-8] 2. 18 ліпеня 2021 Прага, Чэхія Хард Луцыя Градэцкая Вікторыя Кужмава Ніна Стаянавіч 7-6(3) 6-4 3. 24 красавіка 2022 Стамбул, Турцыя Грунт Сара Сарыбес Торма Натэла Дзаламідзэ Каміла Рахімава 6-3 6-4 4. 8 кастрычніка 2023 Пекін, Кітай Хард Сара Сарыбес Торма Гільяна Ольмас Чжань Хаацын 3-6 6-0 [10-4]
Паражэнні (2) №ДатаТурнірПакрыццёПартнёркаСуперніцы ў фіналеЛік 1. 16 жніўня 2020 Лексінгтан, ЗША Хард Джыл Тайхман Хейлі Картэр Луіза Стэфані 1-6 5-7 2. 11 красавіка 2021 Чарлстан, ЗША Грунт Луцыя Градэцкая Ніколь Меліхар Дэмі Схюрс 2-6 4-6
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Тэнісісткі Чэхіі