Віталь Аляксандравіч Кісцерны (нар. 28 чэрвеня 1977, Мінск) — беларускі журналіст. Заснавальнік сеткавага-выдання БелНовости.

Біяграфія Нарадзіўся 28 чэрвеня 1977 года ў Мінску. Скончыў у 1998 годзе следча-экспертны факультэт Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 1998—2004 праходзіў службу на аператыўных пасадах Упраўлення па горадзе Мінску Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь, з 2004 па 2010 на аператыўных і кіруючых пасадах Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Рэспублікі Беларусь. З 2010 па 2014 год — Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.

У 2014 годзе заснаваў інтэрнэт-выданне БелНовости. 29 студзеня 2019 года прызначаны яго галоўным рэдактарам, пасля галоўны рэдактар сеткавага-выдання.

У 2020 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У тым жа 2020 годзе заснаваў інтэрнэт-выданне «Тут Новости», а з 2 лістапада 2021 года сеткавае выданне «ТУТ НЬЮС». У 2022 годзе інтэрнэт-выданне «МОС СМИ».

Член Беларускага саюза журналістаў, член грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва Рэспублікі Беларусь.

Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі ГУБАЗіКа