Сяргей Адамавіч Казачок (нар. , пас. Чырвоны Пільшчык, Ельскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1973 годзе ў пасёлку Чырвоны Пільшчык Ельскага раёна. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Эканоміка і сацыялогія працы»; прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1995 па 2005 гады працаваў начальнікам аперацыйнага аддзела, галоўным інспектарам групы аналізу і кантролю, намеснікам дырэктара філіяла № 316 у г. п. Лоеў, а затым дырэктарам філіяла № 304 у г. Гомелі «ААБ Беларусбанк».

У 2005 годзе прызначаны намеснікам генеральнага дырэктара — дырэктарам ДАКа, у 2006 годзе — намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы і маркетынгу ААТ «Гомельдрэў».

З 2007 па 2011 гады ўзначальваў Цэнтр банкаўскіх паслуг па Гомельскай вобласці ЗАТ «АКБ „Белрасбанк“», прадстаўніцтва ў г. Гомелі ЗАТ «Холдынгавая кампанія „Пінскдрэў“» і ТАА «Арнебія» (г. Гомель).

У 2011 годзе прызначаны намеснікам начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага аблвыканкама, у 2013 годзе — намеснікам генеральнага дырэктара жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскай вобласці.

27 студзеня 2016 года прызначаны кіраўніком адміністрацыі Навабеліцкага раёна г. Гомеля.

Член Беларускай партыі «Белая Русь»Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гомельскай-Навабеліцкай акругі № 36. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве.

Узнагароды Узнагароджаны ганаровымі граматамі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Сям'я Жанаты, мае трох дачок.

Крыніцы

Спасылкі

Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Кіраўнікі адміністрацый гарадскіх раёнаў Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання