Курэссаарэ - карта Эстоніі (, да 1917 г. Арэнсбург, у 1952—1988 гг. Кінгісеп, ) — горад у Эстоніі, на востраве Саарэмаа, найбуйнейшы населены пункт і адміністрацыйны цэнтр павета Саарэ і воласці Ляэнэ-Саарэ. У горадзе размешчаны марская гавань і аднайменны аэрапорт.

Геграфія Горад размешчаны на паўднёвым беразе найбуйнейшага эстонскага вострава Саарэмаа, на беразе Рыжскага заліва, у месцы ўпадзення ракі Пыдустэ.

Насельніцтва

Памятныя мясціны Крэпасць Курэссаарэ Курэссаарэскі гасціны двор Курэссаарэская ратуша Царква Святога Лаўрэнція (Курэссаарэ) Свята-Мікалаеўская царква (Курэссаарэ) Спорт Ёсць ФК Курэссаарэ, які трэніруецца на аднайменным стадыёне.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Эвальд Аавік, эстонскі акцёр Міхкель Аксалу, эстонскі футбаліст Аляксандр Хрыстафоравіч Вастокаў, расійскі філолаг-славіст Вальдэмар Вялі, эстонскі барэц вольнага стылю, алімпійскі чэмпіён Ойген Дзюкер, мастак Мадыс Калас, эстонскі дзяржаўны дзеяч Карл Патрык Лаўк, эстонскі велагоншчык Ахта Леві, эстонскі пісьменнік Іва Ліна, эстонскі спявак, акцёр, тэлевядучы Хелі Ляэтс, эстрадная і камерная спявачка Рычард Карлавіч Маак, расійскі натураліст, даследчык Сібіры Канстанцін Мярска, эстонскі рэжысёр і аператар Тыйдрэк Нурмэ, эстонскі бягун Тыніс Пальтс, эстонскі палітык, мэр Таліна Мік Пахапіл, эстонскі лёгкаатлет Юры Піхл, эстонскі дзяржаўны дзеяч Ільмар Рааг, эстонскі рэжысёр Міхкель Райм, эстонскі шашэйны велагоншчык Індрэк Саар, эстонскі дзяржаўны дзеяч Тыма Тамемаа, эстонскі валейбаліст Пеэтэр Тарвас, эстонскі архітэктар Івар Карл Угі, нямецкі хімік

Галерэя

Зноскі

Катэгорыя:Гарады Эстоніі Катэгорыя:Саарэмаа