Дзяржаўны ўніверсітэт імя Сэма Х’юстана () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Хантсвіл у штаце Тэхас.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1879 годзе, гэта трэці па велічыні дзяржаўны ўніверсітэт у Тэхасе. Гэта адна з першых нармальных школ на захад ад ракі Місісіпі і першая ў Тэхасе. Школа названа ў гонар Сэма Х'юстана, прэзідэнта Рэспублікі Тэхас, які жыў ў гэтым горадзе і там пахаваны.

Структура Каледж бізнес-адміністравання Каледж крымінальнай юстыцыі Каледж адукацыі Каледж мастацтваў і медыяў Каледж сацыяльна-гуманітарных навук Каледж навук і інжынерных тэхналогій Каледж навук аб здароўі Каледж астэапатычнай медыцыны

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Тэхас

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Тэхаса Катэгорыя:Хантсвіл (Тэхас)