Мікалай Пятровіч Анцукевіч () — беларускі педагог, філолаг-даследчык.

Біяграфія Нарадзіўся 15 (27) лютага 1892 года ў мястэчку Каралін Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер — г. Ельск).

У 1911 годзе скончыў Бабруйскую гімназію, у 1919 годзе — Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут. 3 1920 года працаваў выкладчыкам гісторыі ў рэальным вучылішчы ў Лунінцы, латыні — у польскай гімназіі ў Стоўбцах. Збіраў палескі фальклор, вёў культурна-асветніцкую работу сярод беларускага Насельніцтва. 3 1933 года выкладчык латыні ў Беларускай гімназіі ў Вільні, з 1936 года — дырэктар гэтай гімназіі.

У 1945—1950 працаваў выкладчыкам у Віленскім педінстытуце і Віленскім універсітэце.

Памёр 21 снежня 1971 года ў Вільні. Пахаваны ў Вільні на Свята-Еўфрасіннеўскіх могілках.

Навуковая дзейнасць Даследаваў «Слова аб палку Ігаравым». Прапанаваў сваё тлумачэнне «цёмных» месцаў «Слова» метадам супастаўлення з белрускімі гаворкамі. Пераклаў «Слова» на сучасную рускую мову.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Філолагі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ельску