Адміністрацыя Цэнтральнага раёна г. Магілёва — колішні выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Цэнтральнага раёна горада Магілёва Магілёўскай вобласці Беларусі. Быў падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму гарвыканкамуЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю адміністрацыі ажыццяўляў яе кіраўнік. Адміністрацыя размяшчалася ў цэнтры раёна, у будынку былога райкама КПБ і ЛКСМБ Цэнтральнага раёна па праспекце Міру, 55А.
Ліквідавана 22 жніўня 2003 года ў сувязі з далучэннем раёна да Ленінскага. Сёння ў будынку адміністрацыі Цэнтральнага раёна размяшчаецца адміністрацыя Ленінскага раёна.
Кіраўнікі 1999—2003 — Уладзімір Міхайлавіч Цумараў
Катэгорыя:Арганізацыі Магілёва Катэгорыя:Адміністрацыі гарадскіх раёнаў Беларусі Катэгорыя:Цэнтральны раён (Магілёў) Катэгорыя:праспект Міру (Магілёў) Катэгорыя:Зніклі ў 2003 годзе