Андрэй Аляксандравіч Стаброўскі (нар. , Орша, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Разыгрываючы абаронца / атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Біяграфія Выхаванец Аршанскай СДзЮШАР №2. Першы трэнер — Аляксандр Рыгоравіч Стаброўскі (бацька Андрэя)Андрей Стабровский "Наверное, повзрослел". Навучаўся ў Мінску ў РДВАР пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова і ў БКМ пад кіраўніцтвам Сяргея Сяргеевіча Варыводава.

У 2014—2023 гадах быў у сістэме мінскіх «Цмокаў», выступаў за моладзевую, рэзервовую і асноўную каманду. У Адзінай Лізе ВТБ сезона 2021/22 у складзе БК «Цмокі-Мінск» Андрэй узяў удзел у 17 сустрэчах. Сярэдняя статыстыка склала: каля 15 хвілін гульнявога часу, 7.1 ачкоў у сярэднім за гульню, 1.2 падбор, 1.1 перадача. Сезон 2022/2023 пачынаў у складзе БК «Мінск» у Адзінай лізе ВТБ.

У студзені 2023 года падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Русічы» з горада Курска. У ліпені 2024 года вярнуўся ў БК «Мінск»С возвращением, Андрей!.

Выступаў за юнацкую (2013), юніёрскую (2015), моладзевую (2016—2017) і нацыянальную (2019—2022) зборную Беларусі. У складзе студэнцкай зборнай Беларусі стаў сярэбраным прызёрам Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка-2018Новости. Резервные “Цмокi” надели форму сборной.

Кар’ера 2012—2013 — БКМ (Мінск) 2013—2014 — БКМ-РДВАР (Мінск) 2014—2017 — Цмокі-Мінск-2 2017—2019 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) 2017—2022 — Цмокі-Мінск 2022—2023 — Мінск 2023 — Русічы (Курск, Расія) з 2024 — Мінск

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (4): 2017/2018, 2019/2020, 2020/2021, 2021/2022. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2024/2025, 2025/2026. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2018/2019. Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2019, 2020, 2021. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2024. Сярэбраны прызёр Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка (1): 2018.

Крыніцы

Спасылкі Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце eurobasket.com Игрок сборной Беларуси, игрок Единой лиги ВТБ Андрей Стабровский стал новым игроком курского баскетбольного клуба «Русичи»! Andrey Stabrouski Andrew Stabrouski

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-18 Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20