Сцёк у гідралогіі — працэс сцякання дажджавых і талых снегавых вод у паніжэнні рэльефу і вадаёмы па паверхні (паверхневы сцёк) і ў тоўшчы зямной кары (падземны сцёк). Частка кругавароту вады ў прыродзе.
Адрозніваюць паверхневы сцёк (схілавы, рэчышчавы) і падземны (з грунтовых вод, глебавых і напорных вод). Большасць падземнага сцёку пераходзіць у паверхневы, калі ваданосны гарызонт ускрываецца рэчышчам вадацёку ці выходзіць у выглядзе крыніц. У асобных выпадках у веснавы перыяд частка паверхневага сцёку можа пераходзіць у падземны (пры наянасці карсту, калі ўзровень падземных вод ніжэй ўзроўню вады ў вадаёме).
Велічыня і рэжым сцёку залежыць ад воднага балансу вадазбору (колькасць ападкаў, выпарэнне), характару і геалагічнай будовы рэльефу, глебавага і расліннага покрыва і інш. У сваю чаргу, сцёк уплывае на фарміраванне рэльефу, глебавага покрыва, размеркаванне расліннасці, выклікае эрозію, перанос і адкладванне розных рэчываў. Характэрная асаблівасць сцёку — яго зменлівасць у прасторы і часе.
Сцёкам таксама называюць колькасць вады, якая сцякае з дадзенай тэрыторыі (басейна, вадазбору) за некаторы час (часцей за год).
Гл. таксама Падземныя воды Паверхневыя воды Модуль сцёку
Зноскі
Літаратура
Сток // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. Ч. 2: М—Я. / А. П. Горкин — М.: Росмэн, 2006. — 146 с. — ISBN 5-353-02443-5. — (Современная иллюстрированная энциклопедия «Росмэн». География) Сцёк; Сцёкавы //
Катэгорыя:Гідралогія Катэгорыя:Экалогія