Тэхаскі ўніверсітэт у Арлінгтане () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Арлінгтан у штаце Тэхас.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны ў 1895 годзе і на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў знаходзіўся ў сістэме Тэхаскага аграрна-механічнага ўніверсітэта, пакуль не далучыўся да сістэмы Тэхаскага універсітэта ў 1965 годзе. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Гэта другі па велічыні ўніверсітэт у Паўночным Тэхасе і пяты па велічыні ў Тэхасе. Універсітэт прапануе больш за 180 праграм бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры.

Структура Каледж інжынерыі (1959) Каледж вольных мастацтваў (1959) Каледж архітэктуры, планавання і грамадскіх спраў (2015) Школа сацыяльнай працы (1967) Школа аспірантуры (1966) Каледж прыродазнаўчых навук (1959) Каледж медсястрынства і інавацый у галіне здароўя (1976) Каледж бізнесу (1959) Каледж адукацыі (1963) Ганаровы каледж (1998)

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Тэхас

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Тэхаса Катэгорыя:Арлінгтан (Тэхас)